Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2014. №3

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2014. —384 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Віцебскія гісторыі.

Гэты нумар цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагоддзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедствы ад захопаў і акупацый. Тэма знішчэння, рамонту, аднаўлення і занядбання замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі”.


Віцебскі нумар “ARCHE” распавядае пра:

—   адносіны паміж Віцебскам і Рыгай у XIV—XVII стст., а таксама пра тое, як Рыга дыктавала кулінарныя густы віцяблян;
—   строі віцебскага шляхціца канца XVI — першай паловы XVII ст.;
—   пра шляхецкае саймікаванне ў Віцебску пачатку XVII ст.;
—   заняпад габрэйскай меншасці ў Віцебску ў першай палове XX ст.;
—   працяглыя раскопкі Верхняга замку ў Віцебску, якія скончыліся археалагічнай катастрофай;
—   дэеўрапеізацыю гарадскога ландшафту гораду цягам апошніх стагоддзяў;
—   беларускага “нацыяналіста” Янку Гаўрыса сярод віцебскіх супрэматыстаў кола Казіміра Малевіча;
—   школу віцебскіх гравёраў 1920-х гадоў;
—   першыя гады Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Віцебску;
—   саветызацыю Віцебшчыны ў 1920-х гг. ;
—   архітэктуру савецкага авангарду ў Віцебску;
—   святкаванне тысячагоддзя Віцебску;
—   дзейнасць і творчасць Алеся Пушкіна ў Віцебску.

Нарэшце 4 артыкулы прысвечаны віцебскім музеям.

Нумар багата ілюстраваны: у ім змешчаны сотні ілюстрацый, у тым ліку ў колеры.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Чарнякевіч Андрэй
У кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага нацыянальнага руху першай трэці XX ст.
У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.
Тэма нумару: Як гэта было. 1945. Аўтары нумару: Андрэй Акушка, Міхась Булавацкі, Андрэй Скурко, Аляксей Казленка, Андрэй Вашкевіч, Сяргей Астанковіч, Валер Каліноўскі, Грыгорый Пырлік, Зміцер Дрозд, Таццяна Агеенка, Надзея Вусава, Алег Дзярновіч, Андрэй Дзмітранок, Сяргей Грунтоў, Кацярына Казлова, Алесь Белы, Ларыса Сапач, Ігар Жыляеў ды іншыя.