Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2015. №11
15.20 руб.
Памер: 150x220 см
Вага: 325 гр.

Purchase

няма на складзе
ПрозаНавуковая літаратура

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2015. — 336 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: “Сяргей Пясецкі. Багам ночы роўныя”.

У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя”.

Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасля вызвалення аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Менск з яго тапаграфічнымі дамінтантамі (губернатарскі сад, гатэль “Парыж”) і тагачаснымі прадмесцямі (Серабранка, Мядзведжына, Яркава, Старое Сяло) выступае асноўнай сцэнай, дзе адбываецца дзеянне. Перыферыйнымі сцэнамі, на якіх разгортваецца дзеянне ў рамане, выступаюць Бабруйск, Ракаў, Вязьма, Лагойск і іншыя гарады і мястэчкі.

“Багам ночы роўныя” — гэта выдатны прыклад вострасюжэтнага шпіёнскага раману з яго неад’емнымі атрыбутамі — падступнасцю, каханнем і сэксам (уключна з такімі формамі сэксуальнай разрадкі, як мастурбацыя, заафілія і лесбійскія ласкі), індывідуальным і калектыўным ужываннем наркотыкаў (пераважна какаіну), пальбой з розных відаў зброі і нечаканай трагічнай канцоўкай.

Як своеасаблівае паслоўе да раману друкуецца даследаванне гісторыкаў  Уладзіміра Ляхоўскага і Канстанціна Нашчынца “Кантрабанда ў БССР у 1920-х — 1930-х гг.: сацыяльна-эканамічнае вымярэнне”. Як сцвярджаюць аўтары ў высновах, пашырэнне кантрабанды на беларускім участку савецка-польскай мяжы ў 1920 —1930-х г. былі абумоўлены тагачаснымі геапалітычнымі абставінамі і глыбокім эканамічным крызісам, у якім апынулася савецкая дзяржава ў першыя гады свайго існавання. Кантрабандысты вымывалі з савецкай краіны золатавалютныя каштоўнасці, спрыялі разгулу бандытызму ў памежных раёнах БССР. Але разам з тым масавая кантрабанда ў адзначаны перыяд ў нейкай ступені згладжвала таварны дэфіцыт, уласцівы планавай савецкай эканоміцы. У працэсе развіцця кантрабанднай дзейнасці ў той час можна вылучыць некалькі этапаў. На першым этапе (1921—1922 г.) адбываўся ў значнай ступені бескантрольны рух па тэрыторыі Беларусі кантрабандыстаў і патокаў кантрабандных тавараў. Падчас другога (1922—1927 г.) савецкае кіраўніцтва намагалася пераадолець кантрабанду шляхам ўзмацнення мытнага і памежнага кантролю на мяжы, а таксама за кошт рэалізацыі спецыяльных эканамічных захадаў (паляпшэнне забеспячэння памежных раёнаў спажывецкімі таварамі праз сістэму дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю). Трэці этап (1927—1930-я г.) характарызуецца значным узмацненнем кантролю савецкімі мытнымі і памежнымі органамі дзяржаўнай мяжы, у выніку чаго маштабы кантрабанднай дзейнасці пачалі рэзка спадаць. У гэты час пачынаецца актыўнае выкарыстанне жорсткіх рэпрэсіўных мер супраць кантрабандыстаў і іх сем’яў.

ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтары нумару: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Аляксандр Ірванец, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Міхаліцына Кацярына
Салавей вярнуўся з далёкай Афрыкі і шукае, дзе звіць сабе гняздо. А ў садзе столькі дрэваў і кустоў! Якое з іх можа стаць домам для птушачкі? Магчыма, гэта вішня, чарэшня або алыча? Сліва або груша? Кожнае дрэва распавядае салаўю сваю гісторыю, падкрэсліваючы, чым яно асаблівае. У апавяданнях дрэваў узнікае таксама вобраз дзядулі-садавода – разумнага і добрага, які ставіўся да дрэваў як да адухоўленых істотаў, размаўляў з імі і песціў – і яго сям'і, якая да гэтага часу жыве ў доме побач, паважае дрэва і збірае іхныя плады.
Карамазаў Віктар
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.