Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2015. №3

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2015. — 732 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 2. Паўстаньні і рэвалюцыі.

Гэты нумар ARCHE зьяўляецца лягічным працягам тоўстага № 7 часопіса за 2009 год “Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час” і № 9 за 2014 год “Гістарыяграфія 1920-х гадоў: “доўгае XIX стагодзьдзе”: мова і нацыя”.

Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануюцца найлепшыя здабыткі беларускай гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаныя паўстанцкім і рэвалюцыйным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. На 732 старонках знайшлі адлюстраванне падзеі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг., стварэнне і дзейнасць народніцкіх гурткоў у другой палове ХІХ ст., асаблівасці рэвалюцыйных хваляванняў 1905—1907 гг. у Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Іван Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі,Сяргей Цытовіч, Уладзімір Пічэта, Зміцер Жылуновіч і інш.


ЗЬМЕСТ  Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Стагановіч Аляксандр
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.
Гардзіенка Наталля
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.
Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі.