Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2015. №4

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2015. — 318 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Нераўнапраўнае партнёрства: дзяржава і грамадзянская супольнасць пры кансалідаваным аўтарытарызме.

У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, “зялёны” рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара. Таксама раскрываюцца розныя разуменні грамадзянскай супольнасці ў беларускіх СМІ, а таксама практыкі падмены грамадзянскай супольнасці недзяржаўнымі арганізацыямі, арганізаванымі дзяржавай. Друкуюцца даследаванні штодзённага жыцця трэцяга сектара і спецыфікі аказання ім сацыяльных паслуг.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кіпель Вітаўт
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі.
Карона Вітаўта: нечаканым адкрыццём пра яе дзеліцца кандыдат гістарычных навук з Масквы Сяргей Палехаў. Вітаўт і стаў цэнтральнай фігурай гэтага нумара. Аўтары нумару: Сяргей Палехаў, Аляксей Бацюкоў, Максім Маханькоў, Зміцер Дрозд, Анатоль Сідарэвіч, Вольга Іванова, Валер Каліноўскі, Ганна Севярынец, Сямён Букчын, Аляксандр Белы, Павел Булаты, Алесь Кудрыцкі ды іншыя.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)” (Мінск, 2014). Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў.