Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2015. №5. Польшча ў Другой сусветнай вайне

ARCHE Пачатак. 2015. №5. Польшча ў Другой сусветнай вайне

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2015. — 408 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Польшча ў Другой сусветнай вайне.

Гэты нумар ахоплівае асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны.

Чытач знойдзе ў ім артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваеннапалітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны. Мяркуем, што беларускаму чытачу будзе цікава пазнаёміцца з гісторыяй як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і з гісторыяй незалежніцкага партызанскага руху.

Так, артыкул даследчыка з Гданьска Яцэка Тэбінкі прысвечаны тэме Польшчы і польскіх вайсковых фармаванняў у якасці суб’екта міжнароднай палітыкі падчас Другой сусветнай вайны. Трагічныя падзеі верасня 1939 г. і іх наступствы з’яўляюцца прадметам даследчыцкай увагі варшаўскіх прафесараў Войцеха Матэрскага і Юліюша Тыма.

У сваю чаргу, удзелу польскіх войсках на заходніх франтах вайны тычацца працы Януша Зузяка з Варшавы, Томаша Гаёўніка з Ольштына, Паўла Яворскага з Уроцлава, Яна Шкудлінскага з Гданьска. Гісторыя стварэння і дзейнасці польскіх вайсковых фармаваннях на ўсходнім фронце аналізуецца варшаўскімі даследчыкамі Чэславам Гжэлякам і Збігневым Пальскім, а таксама гісторыкам з Лодзі Альбінам Главацкім.

Праблематыцы польскага незалежніцкага падпольнага і партызанскага руху прысвечаныя артыкулы Анджэя Хмеляжа з Варшавы, а таксама даследчыкаў з Гродна Станіслава Сільвановіча, Віталя Барабаша і Анджэя Пачобута.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Зборнік прысвечаны разнастайным пытанням рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве XVI–XVIII стагоддзяў. Асаблівая ўвага нададзена адносінам, што складваліся паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, рэлігійным практыкам і канфліктам.
Плавінскі Мікалай
Пад вокладкай “Скарбаў…” — артыкулы пра беларускія скарбы эпохі вікінгаў IX—XI стагоддзяў (у тым ліку пра “Гараўлянскі скарб”, знойдзены на Глыбоччыне), раздзел пра так званы Пояс Вітаўта, нарысы пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопы ў Браславе і Мядзелі, два артыкулы пра Язэпа Драздовіча і захапляльны аповед пра сярэднявечныя “фотаздымкі” — графіці.
Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі.