№2 (157)-2018. Навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2018. — 96 с.
Наклад часопісу цалкам прададзены.
ISSN 1392-9682
Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.
Выданьне дазваляе чытачу паглыбіцца ў сьвет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 году. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.
ПРАДМОВАПаглядзець
Гэты выпуск прымеркаваны да сёлетніх сотых угодкаў Акту 25 сакавіка. Упершыню за доўгі час гэтая падзея адзначалася не толькі т.зв. незалежным грамадствам, але і на дзяржаўным узроўні. Першае выданне акадэмічнай манаграфіі “Беларуская Народная Рэспубліка. Крок да незалежнасці” разышлося вокамгненна. Выдаўцам давялося тэрмінова рабіць дадрук. Са згоды ўладаў у менскім Купалаўскім парку быў усталяваны камень з мемарыяльнай дошкай у гонар Івана і Антона Луцкевічаў. У музеях праводзіліся выставы, прысвечаныя БНР.
Такі фармат святкавання, з аднаго боку, быў безумоўным поспехам нацыянальнага руху, а з другога, у гэтым адбіўся вялікі грамадскі інтарэс да гісторыі БНР, які, як кажуць эканамісты, сфармаваў плацежаздольны попыт.
У выніку на зацікаўленую публіку абрынулася маса інфармацыі і камерцыйных прапаноў. Можна сказаць нават болей: вакол Акту 25 сакавіка ўзнікла адмысловая індустрыя, якая прадукуе друкаваную і візуальную прадукцыю, а разам з тым сімволіку і атрыбутыку. Недасведчанаму чалавеку не прыходзіць на цям, што купляючы майку, а часам і паштоўку з сімволікай БНР, ён аддае грошы за сучасную стылізацыю, падрыхтаваную дызайнерамі
з непрыхаванымі маркетынгавымі мэтамі. Не трэба гаварыць, што і за кожным афіцыйным мерапрыемствам або выданнем на гэтую тэму стаіць пэўны ідэалагічны, а нярэдка і прапагандысцкі інтарэс.
Мы выдалі гэты выпуск, каб наш чытач мог пагрузіцца ў аўтэнтычны свет БНР і Акту 25 сакавіка, а не больш ці менш удалых стылізацый пад яго. Мы адабралі толькі арыгінальныя матэрыялы, не дапускаючы ніякіх рэканструкцый.
Другая палова 1910-х гадоў – гэта час бурнага развіцця кнігадруку і фатаграфіі. Шукаючы адэкватныя сродкі падачы матэрыялу, мы наважыліся звярнуцца да чытача не мовай тэкстаў, а мовай візуальных вобразаў, зафіксаваных у друкаванай публікацыі, рукапісным дакуменце, чорна-белай фатаграфіі або каляровым плакаце ці паштоўцы. Дзякуючы гэтаму ў выпуску дакументы прамаўляюць самі за сябе: тут няма ўзніклых пастфактум ідэалагічных канструкцый або навуковых інтэрпрэтацый. Мы пэўныя, што дзякуючы такому спосабу падачы гэтыя старыя дакументы будуць адкрыццём для бальшыні нашых чытачоў, а значыць, зажывуць новым жыццём.
Рыхтуючы гэты выпуск, мы стараліся ўнікаць паўтору шаблонных сюжэтаў, звязаных з БНР. Для нас таксама былі важныя тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі і праз сто гадоў: беларуская мова як мова урадавых актаў, уніформа і знакі адрознення беларускіх вайскоўцаў, беларуская нацыянальная сімволіка, і г.д. На жаль, не ўсе сюжэты ўдалося належна раскрыць. Есць як тэматычныя прагалы (адразу папросім прабачэння за
тое, што ў раздзеле “Дзеячы” не вытрыманы гендэрны баланс), так і нераўнамернае асвятленне тэматычных ліній, пазначаных у змесце.
Аснову гэтага нумару склалі матэрыялы, якія назапасіліся ў архіве «ARCHE» за 20 гадоў яго існавання. Таму не давялося рабіць велізарных намаганняў для яго падрыхтоўкі. Разам з тым, у гэтым месцы належыць выказаць шчырую падзяку Юрасю Юркевічу і Уладзіміру Ляхоўскаму, без дапамогі якіх гэты нумар быў бы значна бяднейшым, а подпісы да ілюстрацый – значна больш блытанымі.
Пры канцы трэба адзначыць, што матэрыялы нумару паходзяць з розных крыніц, таму іх якасць непазбежна адрозніваецца. Гэта – свайго роду кошт за знаёмства з аўтэнтыкай БНР.
Валер Булгакаў
ЗМЕСТ Паглядзець
ДЗЕЯЧЫ
Кабінет БНР на чале з Язэпам Варонкам (1918 г.) • Група беларускіх і літоўскіх дзеячаў у Горадні • Дэлегацыя БНР у Берліне (1919) • Прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій БНР падчас працы Першай беларускай агульнанацыянальнай палітычнай канферэнцыі ў Празе • Васіль Захарка • Вацлаў Іваноўскі • Рамуальд Зямкевіч • Антон Луцкевіч • Іван Луцкевіч • Павел Аляксюк • Аляксандр Уласаў • Іван Краскоўскі • Язэп Лёсік • Антон Аўсянік • Аляксандр Бурбіс • Палута Бадунова • Язэп Варонка • Тамаш Грыб • Мітрафан Доўнар-Запольскі • Язэп Мамонька • Ян Станкевіч • Браніслаў Тарашкевіч • Кузьма Цярэшчанка • Янка Чарапук • Язэп Дыла • Макар Краўцоў • Вацлаў Ластоўскі • Сымон Рак-Міхайлоўскі • Раман Скірмунт • Аркадзь Смоліч
ГРАМАТЫ
Рэзалюцыі Першага Усебеларускага з'езда • Першая Устаўная грамата народам Беларусі • Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі • Трэцяя ўстаўная грамата Рады БНР • Выпуск газеты “Вольная Беларусь” з паведамленнем аб прыняцці Трэцяй устаўной граматы БНР • Грамата Рады БНР
ДАКУМЕНТЫ
Першая пастанова Народнага сакратарыята Беларусі • Абвестка №2 Народнага сакратарыята Беларусі аб сваім персанальным складзе • Абвестка Народнага сакратарыята БНР №6 • Пасведчанне Народнага сакратарыята БНР • Ліст Паўнамоцнага прадстаўніка ўрада БНР Аркадзя Смоліча Браніславу Тарашкевічу аб уключэнні апошняга ў склад Дыпламатычнай місіі БНР у Варшаве • Пасведчанне Старшыні Рады народных міністраў БНР Антона Луцкевіча аб паўнамоцтвах Міністра і Пасла БНР ва Украіне Аркадзя Смоліча • Пратакол дэлегацыі сеньёрэн-канвента, быўшай на прыёме ў Юзафа Пілсудскага • Пратакол надзвычайнага сходу Рады БНР
АДОЗВЫ
Адозва “Да беларускага народу” прэзідыума Цэнтральнай Беларускай рады Гродзеншчыны • Адозва “Усім жыхарам Беларусі” Прэзідыума Рады БНР • Заклік Народнага сакратарыята Беларусі • Адозва ўрада БНР “Усяму культурнаму свету” з нагоды падпісання Рыжскага міру • Дэкларацыя ўрада БНР з прычыны трэцяй гадавіны абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларусі • Двухмоўная адозва з нагоды трэціх угодкаў абвяшчэння БНР Прэзідыума Рады БНР
МІЖНАРОДНЫЯ АКТЫ
Зварот Найвышэйшай Рады БНР з тлумачэннем паўнамоцтваў старшыні Рады міністраў БНР, міністра замежных спраў і міністра фінансаў Антона Луцкевіча • Зварот старшыні Цэнтральнай гандлёвай палаты БНР П. Крачэўскага ў Кіеўскую гандлёвую палату • Мемарандум урада БНР Папу Рымскаму • Ліст тымчасовага старшыні Народнага сакратарыята Беларусі Язэпа Варонкі нямецкаму каменданту Менска • Зварот да рэйхсканцлера Нямеччыны графа Гертлінга • Грамата Народнага сакратарыята БНР №1468 • Просьба Міністэрства замежных спраў БНР наконт прыезду ў Берлін дэлегацыі БНР • Тэлеграма Рады БНР нямецкаму кайзеру • Апошняя старонка міждзяржаўнай дамовы паміж БНР і Літвой • Адозва “Мірнай канферэнцыі ў Рызе” • Мемарандум БНР на Генуэзскай міжнароднай канферэнцыі 1922 г. • Мемарандум дэлегацыі ўрада БНР для мірнай канферэнцыі ў Парыжы
ВОЙСКА
Аддзел атамана Лукаша Сяменіка • Алесь Гарун • Аляксандр Фохт • Макар Краўцоў • Канстанцін Аляксееўскі • Іосіф Пажарскі • Алег Васількоўскі • Станіслаў Булак-Балаховіч • Сцяг
1-га Слуцкага палка стральцоў БНР • Амерыканская місія маёра Роса на вакзале ў Горадні • Беларускія гусары перад будынкам вайсковай камендатуры горада Горадні • Вайскоўцы БНР ў атачэнні літоўскіх і французкіх афіцэраў • Палкоўнік Гасан Канапацкі • Пасведчанне камандзіра 1-га пешага Беларускага Гарадзенскага палка №828 • Выданне беларускай вайсковай камісіі • Улёткі арміі генерала С. Булак-Балаховіча • Урачыстая прысяга беларускага вайскоўца • Адозва Беларускай вайсковай камісіі • Загад №1 па 1-м пяхотным беларускім палку • Сакрэтны зварот №552 Беларускай вайсковай камісіі ў Найвышэйшую Раду БНР • Пасведчанне Беларускай вайсковай камісіі капітана Антона Борыка • Паведамленне гарадзенскай газеты “Беларускае слова” за 5 лістапада 1920 г. • Улётка Беларускай вайсковай
камісіі • Тэлеграма членаў рады БНР Язэпа Сянкевіча і Паўла Алексюка генералу Булак-Балаховічу • Пасведчанне аб звальненні Сымона Рак-Міхайлоўскага са службы ў Беларускай вайсковай камісіі
КАРТЫ
Карта БНР. Выданне Беларускага культурна-прасветнага Таварыства “Бацькаўшчына” • Карта размежавання паміж Польшчай і СССР згодна з прэлімінарнай дамовай аб міры • Карта БНР
ПЯЧАТКІ
Пячатка БНР • Пячатка Часовай рады Случчыны • Пячатка Дэлегацыі Найвышэйшай Рады БНР • Пячатка Асобнага атрада БНР • Пячатка Арганізацыйнага аддзела Міністэрства абароны • Пячатка Міністэрства ўнутраных спраў БНР • Пячатка Канцылярыі Рады народных міністраў БНР • Пячатка паўнамоцніка ўрада БНР • Лагатып Выдавецтва Беларускай вайсковай камісіі • Бланк Рады народных міністраў БНР • Бланк Народнага сакратарыята БНР • Пячатка Надзвычайнай дыпламатычнай місіі БНР • Пячатка Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР • Штамп Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР • Пячатка Прадстаўніка Асобнага атрада пры Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР • Пячатка Генеральнай дыпламатычнай місіі БНР • Пячатка Палявой канторы Асобнага атрада БНР • Пячатка для паштовай карэспандэнцыі Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР уЛатвіі і Эстоніі • Пячатка Беларускага вайсковага хаўрусу • Пячатка Рады народных міністраў БНР • Пячатка Народнага сакратарыята БНР • Пячатка Найвышэйшай Рады БНР • Пячатка МЗС БНР • Пячатка 1-га пешага Беларускага Гарадзенскага палка • Пячатка Беларускай вайсковай камісіі • Пячатка Надзвычайнай місіі БНР у Берліне • Пячатка старшыні Рады Міністраў БНР • Пячатка Камісіі па бежанскіх справах БНР
ПАШПАРТЫ
Вокладка дыпламатычнага пашпарта БНР • Старонкі дыпламатычнага пашпарта прэм’ера БНР Антона Луцкевіча • Старонкі дыпламатычнага пашпарту начальніка Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі Канстанціна Езавітава • Старонкі дыпламатычнага пашпарта прэм’ера БНР Вацлава Ластоўскага • Старонкі пашпарта жонкі дзяржаўнага кантралёра БНР Леанарда Зайца Клары Заяц • Дыпламатычны пашпарт генеральнага консула БНР у Расіі Аляксандра Бурбіса • Дыпламатычны пашпарт надзвычайнага пасла БНР у Нямеччыне Язэпа Варонкі • Пашпарт Рамана Скірмунта, прэм’ера ўрада БНР • Старонка дыпламатычнага пашпарта дзяржаўнага кантралёра БНР Леанарда Зайца
ПАШТОЎКІ, МАРКІ, ВІЗІТОЎКІ
Паштоўка “Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка” • Паштоўка таварыства “Беларускі сакол” • Маркі БНР • Візітоўкі Канстанціна Езавітава, Аркадзя Смоліча, Тодара Вернікоўскага, Вацлава Ластоўскага, Леанарда Зайца, Тамаша-Антона Грыба, Васіля Захаркі, Антона Луцкевіча
МІСІІ
Выява шыльды Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі • Супрацоўнікі місіі БНР у Берліне • Рада Беларускай калоніі ў Латвіі • Давід Анекштайн • Сябры Дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі • Супрацоўнік Дыпламатычнай місіі БНР у Канстанцінопалі Іван Ермачэнка • “З Роднага краю. Памятка беларусам палонным” — выданне місіі БНР у Берліне • Пасведчанне Рады народных міністраў БНР аб прызначэнні падпалкоўніка Рамана Шоўкавага вайсковым раднікам • Паведамленні ў латвійскай газеце “Сегодня” • Паштоўкі шэфу Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР • Адозва “Грамадзяне” Фінансавай камісіі пры Радзе Беларускай калоніі ў Латвіі • Рапарт шэфу місіі БНР у Латвіі Кастусю Езавітаву • Рапарт дзелавода консульства БНР у Рызе • Заява кіраўніку Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі ад радніка місіі Рамана Шоўкавага • Паштоўка, высланая з палявой пошты Асобнага атрада БНР у Латвіі
КУЛЬТУРА
Чатырохмоўная абвестка пра Менскую краёвую выстаўку • Абвестка пра выстаўку старасвецкага мастацтва • Плакат выстаўкі сельскагаспадчых прылад • Абвестка пра лекцыю Язэпа Варонкі, прымеркаваную да першых угодкаў Усебеларускага з'езда • Урачыстае святкаванне першых угодкаў абвяшчэння БНР у Горадні • Абвестка Народнага сакратарыята БНР пра адкрыццё ў Менску бясплатных дзевяцімесячных курсаў для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ • Пасведчанне аб заканчэнні курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства
ІЛЮСТРАЦЫІ З ЧАСОПІСА Паглядзець