Вершы. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 56 с. : іл. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).
ISBN 978-985-7144-77-8.
Кніга цалкам прададзеная.
Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на даволі рэдкія для выканаўцаў тэксты Багдановіча, у тым ліку на чарнавікі і няскончаныя, “забытыя” тэксты класіка (Чытаць далей на сайце Саюзу беларускіх пісьменнікаў).
Творы геніяльнага Кабзара — гэта своеасаблівыя пасланні “апостала праўды і навукі” не толькі яго землякам і сучаснікам, але і нам, сённяшнім беларусам, якіх ён вучыць любіць “свабоду, родны край і мову” (Янка Купала). Упершыню літаральна ўся ўкраінскамоўная паэзія Тараса Шаўчэнкі прадстаўлена ў класічных перакладах на беларускую мову.
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
"Песні для мёртвых і ўваскрэслых" – гэта лірычны міф пра тое, як гісторыя гвалту жыве ў асобным чалавеку. Паэтка спявае свае Lieder у цемры рымскіх касцёлаў, у святле памяці, уяўлення, гісторыі і музыкі.