Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларускі Гістарычны Агляд. Том 21

Беларускі Гістарычны Агляд. Том 21

Апісаньне

Сшыткі 1—2 (40—41). Старонкі 1—542. Восень 2014.

ISSN 1392-902X

Тэма нумару: Гісторыя Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік 1995—1999.

Складальнікі: Ларыса Доўнар, Ірына Кажура, Тамара Самайлюк.

Бібліяграфія падрыхтаваная пры падтрымцы Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва (Нью-Ёрк).

Бібліяграфічны паказальнік, выдадзены ў чарговым томе часопіса, — гэта своеасаблівы працяг выдання “Bibliografia białoruska, 1992—1994, якое больш за дзесяцігоддзе назад выйшла на польскай мове ў серыі “Bibliografia Europy Wschodniej” у Варшаве.

Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.

Усяго ў бібліяграфічны паказальнік уключаныя 3828 запісаў, размеркаваных на два раздзелы: агульны і спецыяльны. У першы ўвайшлі звесткі пра бібліяграфічныя дапаможнікі, часопісы і серыйныя выданні, даведнікі, таварыствы, інстытуты, навуковыя канферэнцыі, а таксама інфармацыя па дапаможных гістарычных дысцыплінах (архівы, бібліятэкі, музеі, гістарыяграфія, сфрагістыка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка). Другі раздзел складаюць запісы непасрэдна па гісторыі Беларусі — ад агульных, аглядных працаў і выданняў гістарычных крыніц да публікацый, прысвечаных асобным пытанням і канкрэтным храналагічным перыядам. У самастойныя рубрыкі ўключаны працы па галіновай гісторыі — этналогіі, рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мовазнаўстве, літаратуры і мастацтве. У межах раздзелаў, падраздзелаў і рубрык бібліяграфічныя запісы размешчаны ў алфавіце аўтараў і назваў публікацый.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Павач Андрэй
Кніга змяшчае большасць легенд пра Гродна – як старажытных, так і найноўшага часу. Кніга будзе карысна экскурсаводам, настаўнікам гісторыі, вучням старшых класаў, і ўсім, хто цікавіцца загадкамі Гродна.
Сцебурака Анатоль, Мас Франсуаза-Альбярціна
Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях.
Бартосік Зьміцер
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.