Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

...Натуральны, як лінія небасхілу

...Натуральны, як лінія небасхілу

Апісаньне

Архіўная аповесць пра Максіма Танка. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 148 с., XXIV с. іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 97).

ISBN 978-985-7180-39-4

Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.

Аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу” — вынік шматгадовай працы ў віленскіх і мінскіх архівах.


Фрагмент з кнігі Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Макмілін Арнольд
У сваёй найноўшай манаграфіі вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.
Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка.