Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Errata

Апісаньне

Як што называецца, так і адбываецца. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 134 с. — (Бібліятэка “Беларускі калегіюм”).

ISBN 978-985-562-068-7.

Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі.


ЗЬМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Біяграфія аўтара Паглядзець цалкам

ФРАГМЭНТЫ З КНІГІ

Беларус ад нараджэньня мае свой капітал у выглядзе роднае мовы, нацыянальнае культуры і гістарычнае памяці. Гэты капітал нічым не адрозьніваецца ад куфра з золатам ці мільённага рахунку ў банку. Але золата і мільёны нічога ня вартыя, калі яны не працуюць, гэта значыць, калі мы свой капітал не абслугоўваем. А абслугоўваем мы яго тым лепш, чым больш непадзельную маем за яго адказнасьць (ніхто ня лезе збоку са сваімі загадамі, як і што нам з гэтым рабіць). А чым больш непадзельная наша адказнасьць, тым большая наша свабода (гэта два бакі аднаго мэдаля)… (Эсэ “Быць беларусам — гэта работа”)

Нядаўна прыяцель азадачыў мяне пытаньнем: што значыць выхоўваць дзіця ў беларускім духу? Зразумела, што ёсьць мноства зьнешніх прыкмет беларускасьці, але пытаньне было пра дух. І вось спакваля выснаваўся ў мяне такі адказ: гэта значыць, пасяліць у душы дзіцяці перакананьне, што ён — прадстаўнік старога народу… (Эсэ “Ген беларуса”)

Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы. Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высьветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам — у тым сэнсе, у якім ужываем гэтую назву мы — як самавызначэньне сябе й сваёй супольнасьці, на якое адгукаюцца ня толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсьвядомленае. Гэта мусіць быць гістарычны выпадак, які стаў азарэньнем і адкрыцьцём, а ў выніку — прэцэдэнтам, які “зачапіўся” ў пэўным коле і пачаў пашырацца на іншыя асяродкі… (Эсэ “Тайна шасьці мільёнаў”)

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Квяткоўскі Севярын
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.
Вальзер Роберт
Апавяданне “Шпацыр” выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.
Гапеева Вольга
“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.