Колер крылаў
11.20 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 325 г
Purchase
Апісаньне

ISBN 978-985-7207-50-3.
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў.
Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Анхеле Эспіноса Руіс за пачуццёвае і метафарычнае багацце паэтычнай мовы і адважнае імкненне асэнсаваць таемнасць беларускага быцця.
Водгукі
Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб'ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні — пад сапраўдным імем аўтара — друкуюцца ўпершыню.
Вядомы празаік, адзін з найбольш яркіх аўтараў полацкага андэграўнду 1970-х, падрыхтаваў новую кнігу “Забойца анёла” — апавяданні і аповесці, напісаныя цягам апошняга дзесяцігоддзя.
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам.