
Падзеі і дакументы. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 300 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 23). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7119-10-3.
Рэцэнзент — доктар гістарычных навук Юры Грыбоўскі.Кніга выдаецца сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).Кніга “Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы” прысвечаная беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.
“Рада БНР ня можа абмежыцца да канцэпцыі парлямэнту і ўраду, як гэта было ў Беларусі, а мусіць займацца і справамі беларускае эміграцыі, на якой апіраецца. Рада БНР мусіць браць пад увагу спэцыфічныя абставіны й ня толькі выконваць свае абавязкі адносна Беларусі, але й дбаць пра ўтрыманьне беларускага нацыянальнага жыцьця ў беларускай эміграцыі”.(Вінцэнт Жук-Грышкевіч)ЗМЕСТ Паглядзець
Прадмова
Раздзел I: Рада БНР Вінцэнта Жук-Грышкевіча: гістарычны нарыс
Новы старшыня
Новыя выклікі і магчымасці
Міжнародная палітыка
“Залатыя сямідзясятыя” беларускай эміграцыі
Новы Статут Рады БНР
Нутраныя справы Рады БНР
Дзейнасць сектараў
Рада БНР і яе цэнтральныя органы
Фінансавыя справы
Нутраныя канфлікты. Праблема дачыненняў з БЦР
Выдавецкая дзейнасць
Ветэранскія справы
Спадчына Міколы Абрамчыка: Фундацыя Крэчэўскага, Радыё “Свабода”, Мюнхенскі інстытут
Знешнепалітычная дзейнасць
Супрацьстаянне з БССР і ідэалогія БНР
Архівы Рады БНР
Рада БНР і царкоўныя справы
Сыход Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раздзел II: Пратаколы
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму і Сакратарыяту Рады БНР з дня 9 верасьня 1970 г.
Пратакол 11-й Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што адбылася 29 траўня 1971 г. у Нью Ёрку
Пратакол пасяджэньня Прэзыдыюму Рады БНР, што адбылося 1 чырвеня 1971 г. у Нью-Ёрку (на памешканьні сябра Рады БНР Ул. Русака)
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР з дня 18 сьнежня 1971 году
Пратакол нарады прадстаўнікоў эўрапэйскіх сэктараў Рады БНР у залі Бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лёндане. 37 Голдэн Роуд, Лёндан 15 красавіка 1972 году
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР у Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Таронта, 15 травеня 1972 г.
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР у Нью Ёрку з дня 8 сьнежня 1972 году
Пратакол 12-ай Нечароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 21 красавіка 1973 г. у Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры на 524 ст. Клярэнс Авэ. Таронта, Онтарыё, Канада
Дадатак да пратаколу 12-й Сэсіі Рады БНР
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР дня 8 сьнежня 1973 г. у Фундацыі Крэчэўскага ў Нью Ёрку
Пратакол 13-й Чароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 30 лістапада 1974 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрк, 11432, ЗША
Зварот Рады Беларускае Народнае Рэспублікі да беларускага грамадзтва
Рэзалюцыя 13-ай Сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на Чужыне 30 лістапада 1974 г. у Нью Ёрку, ЗША
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР з дня 3 студзеня 1976 году ў Нью Ёрку
Пратакол 14-ай Нечароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 27 лістапада 1976 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрк 11432, ЗША
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР дня 29 лістапада 1976 г. у памешканьні Радыё “Лібэрты” ў Нью Ёрку
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР з дня 23 травеня 1977 году
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР дня 19 лютага 1978 г. у Нью Ёрку ў залі пад царквой
Пратакол 15-й Юбілейнай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 25 лістапада 1978 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрку, 11432, ЗША
Прамова Старшыні Рады БНР на 15-й Юбілейнай Сэсіі Рады БНР (у скароце)
Пратакол 16-й Звычайнай Чароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 24 лістапада 1979 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрку, 11432, ЗША
Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР з дня 20 верасьня 1981 г
Пратакол 17-ай Звычайнай Чароднай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 27 лістапада 1982 г. у будынку Фундацыі імя П. Крэчэўскага, 166-34 Готык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрк, 11423, ЗША
Прапанова пастановы 17-й Сэсіі Рады БНР
Раздзел III: Дакументы
Камунікат Прэзыдыюму Рады Беларускае Народнае Рэспублікі пра пераняцьцё старшынства Рады БНР
Да сэктараў і сяброў Рады БНР
Праўныя і ідэалягічныя асновы Рады БНР
I. Праўныя падставы Рады БНР
II Народны, дэмакратычны характар Рады БНР
III. Эміграцыйная спэцыфіка
Статут Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
I. Паўнамоцтвы. мэты й заданьні
II.Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
III. Сэсія Рады БНР
IV. Прэзыдыюм Рады БНР
V. Старшыня Рады БНР
VI. Сакратарыят Рады БНР
VII. Сэктары Рады БНР
VIII. Сябры Рады БНР
IX. Скарб Рады БНР
X. Кантрольная камісія
XI. Архіў Рады БНР
XII. Суд
XIII. Праўная абарона Рады БНР
XIV. Зьмена Статуту
XV. Уваход у сілу Статуту
Плян працы Рады БНР на кадэнцыю (1974—1977)
I. Асновы пляну працы
II. Плян працы Рады БНР
Раздзел IV: Ліставанне
Ліст Раісы Жук-Грышкевіч
Лісты Міколы Нікана
Ліст Васіля Русака
Ліст Янкі Запрудніка
Ліст Аляксандра Стагановіча
Лісты Станіслава Станкевіча
Ліст Віталя Кажана
Лісты Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раздзел V: Бібліяграфія
Паасобныя выданні
1971
1972
1973
1974
1975
1976
1977
1978
1979
1980
1982
Бібліяграфія матэрыялаў да гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі на старонках газеты “Беларус”
Раздзел VI: Хроніка дзейнасці Рады БНР (1972—1982)
Іменны паказнік
ПРАДМОВА Паглядзець
Для пераважнай большасці архівы — гэта паўзмрочныя скляпенні, дзе пад пылам і павуціннем захоўваюцца маўклівыя сведкі мінуўшчыны ў чаканні гісторыка, які выцягне адтуль дакументы і надасць ім сэнс.
Але роля архіваў значна большая, чым проста пасіўнага захавальніка.
У архіва ёсць тры асноўныя функцыі: адбор, захаванне дакументаў і забеспячэнне доступу карыстальнікам.
Праблемы паўстаюць ужо з першай, здавалася 6, найпрасцейшай функцыяй. Як вызначыць, што вартае захавання, а што — пры абмежаванай плошчы любога архіва ў свеце — можна адкінуць? Тым больш што відавочна: для дзеячаў Рады БНР у 1950-я гт. і для ўкладальнікаў архіва сёння прыярытэты ў гэтым розныя. Тут жа ёсць і такая небяспека: адкінуты дакумент нібы знікае не толькі фізічна, як папера, але і як частка, вялікая ці малая, гісторыі. 3 адыходам сведак існавання дакумента ці здрадаю памяці гісторык новага часу будзе будаваць сваю канцэпцыю без уліку гэтага сведчання, а значыць міжвольна маляваць скажоную карціну.
Другая функцыя — захаванне дакументаў — не выклікала 6 патрэбы асобнай гаворкі, калі 6 — а мы гаворым пра Раду БНР — архівы захоўваліся ці захаваліся 6. Паколькі з розных прычынаў такога не адбылося, аднаўленне архіва адбываецца на старонках гэтай кнігі і яе папярэдніцы.
Трэцяя функцыя — забеспячэнне доступу карыстальнікам. Не сакрэт, што ў БССР, дый сёння ў Беларусі, доступ да некаторых дакументальных сведчанняў спецыялістам, не кажучы ўжо пра звычайных аматараў, зачынены. Спадзяемся, што беззваротна мінулі часы, калі дакументы нішчыліся. Але і цяпер маніпуляваць з памяццю, калектыўнай ці асабістай, даволі проста: дастаткова не даць доступу да архіўных збораў. Нездарма Дэрыда неяк сказаў: “There is no political power without control over the archive, if not of memory” (“Немагчымая палітычная ўлада без кантролю над архівам, калі не над памяццю”).
Усведамляючы ўсё сказанае, аўтары “Рады БНР” бачаць сваю задачу, па-першае, у зборы па магчымасці ўсіх дакументаў, датычных яе гісторыі, а па-другое, у тым, каб даць доступ як чытачам, так і наступным даследчыкам да максімальнай колькасці матэрыялаў, якімі 6 контраверсійнымі яны ні маглі падацца.
Кніга “Рада БНР 1947—1970: Падзеі. Дакументы. Асобы” стала першай спробай рэалізацыі адзначанай задачы. Атрымалася не ўсё задуманае. Былі дапушчаныя некаторыя фактычныя памылкі ці недакладнасці ў біяграмах Янкі Філістовіча, Міколы Шкялёнка, Наталлі Арсенневай. Прыкрая недарэчнасць адбылася з фотаздымкам Кастуся Мерляка, калі імя гэтага дзеяча было пазначанае пад выявай іншага беларуса з Аргенціны. Мы прымаем гэтыя заўвагі і дзякуем Сяргею Яршу, Юрыю Грыбоўскаму, Тамашу Блашчаку — аўтарам рэцэнзій.
Разам з тым ёсць патрэба адказаць і на некаторыя неправамоцныя закіды. Так, сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў у водгуку на кнігу адзначыў, што “сучасная Рада БНР, як і Рада пры М. Абрамчыку, ніколі ня ставіла сабе задачаў самамэмарыялізацыі, таксама 6о не разглядаючы сябе ў якасьці, найперш, “гісторыі””. Аднак гэтае цверджанне не адпавядае рэчаіснасці: яшчэ ў 1967 г. Прэзідыумам Рады было прынятае рашэнне выдаць кнігу, прысвечаную 50-м угодкам БНР. Тады Вінцэнт Жук-Грышкевіч пісаў: “Сталася недапушчальная справа: яшчэ ў сакавіку надрукавалі рэкляму пра кнігу аб БНР, а як прыйшлося да справы, дык аказалася, што няма каму нават напісаць кароткай інфармацыйнай брашуры. Гэта выглядае на звычайнае ашуканства грамадзтва й можа мець неаблічальныя кансэквэнцыі для ўсіх, як “палітыкаў”, так “непалітыкаў” і навукоўцаў. Бо й сапраўды, што варта наша ўся дзейнасьць і пісаніна, калі мы не выконваем сваіх забавязаньняў, калі мы няздольныя сказаць сьвету праўду пра БНР нават на 50-гадовы юбілей яе?”. Кніга так і не з’явілася, убачыла свет толькі невялікая брашура самога Вінцэнта Жук-Грышкевіча “БНР ці БССР”. Аднак думка пра неабходнасць напісання і выдання гісторыі Рады агучвалася яе сябрамі з настойлівай рэгулярнасцю. Змешчаныя ўжо ў новай кнізе пратаколы пасяджэнняў Прэзідыума і Сакратарыята, а таксама сесій Рады БНР гэта пацвярджаюць. Так што Мікола Пачкаеў не мае рацыі: задачу “самамэмарыялізацыі” Рада БНР сабе ставіла, але яна так і не была вырашаная з розных прычын.
Можна цалкам пагадзіцца з тым самым Міколам Пачкаевым, што “гісторыю беларускай дзяржаўнай установы на выгнаньні павінны пісаць найлепш незалежныя прафэсійныя гісторыкі, чые публікацыі будуць успрымацца грамадзкасьцю і навуковай супольнасьці з большым даверам, чым якія-колечы афіцыйныя выданьні з боку самога прадмету такога гістарычнага разгляду”. Аднак дысанансам гэтаму гучыць водгук на выхад папярэдняй кнігі сябры Прэзідыума Рады БНР і кіраўніцы яе архіва Ганны Сурмач: “Сам па сабе факт ізаляцыі ад сучаснай Рады БНР гаворыць пра тое, што якраз аўтары выдаюць сваю наўпроставую заангажаванасьць у палітычныя падзеі на эміграцыі, яны выбралі па сваёй арыентацыі, з кім кантактаваць пры падрыхтоўцы кнігі, адсутнасьць кантактаў пры напісаньні кнігі з “галоўнай гераіняй — Радай БНР” гаворыць ужо сама па сабе пра недастатковую аб’ектыўнасьць падыходаў аўтараў да тэмы выданьня”. Выглядае, унутры сучаснай Рады БНР няма адзінага разумення магчымасцяў напісання яе гісторыі. 3 увагі на статус установы, якая функцыянуе ў дэмакратычным грамадстве, тым больш незразумелая думка, нібыта без узгаднення з Радай БНР немагчыма пісаць пра яе аб’ектыўна.
Тым не менш аўтары ўжо гэтай кнігі ўлічылі выказаныя заўвагі і адмыслова паведамілі кіраўніцтву Рады БНР пра збіранне матэрыялаў для выдання працягу гісторыі ды запрасілі да супрацоўніцтва. Аднак ніякай ініцыятывы па дапамозе дакументамі ці сведчаннямі выяўлена не было. Таму новы том, гэтаксама як і папярэдні, складаецца з дакументаў, сабраных аўтарамі самастойна.
Што праўда, дзейнасць Рады БНР пры Вінцэнту Жук-Грышкевічу значна лепш задакументаваная. Раіса Жук-Грышкевіч паклапацілася адносна захавання памяці пра мужа, не толькі выдаўшы вялікую кнігу, дзе сярод іншага публікаваліся і дакументы Рады часоў ягонага старшынёўства, але і разаслаўшы копіі розных пратаколаў і дакументаў у некалькі найважнейшых архіўных сховішчаў, у тым ліку ў БІНіМ і Скарынаўку. Да таго ж пратаколы сваіх сесій у 1970—1982 гг. адмыслова публікавала і сама Рада, што зрабіла справу іх збірання прасцейшай, як для папярэдняй кнігі.
Другі том гісторыі Рады БНР збольшага паўтарае структуру першага, хоць і мае свае адметнасці.
У якасці дадатковых матэрыялаў для каментавання і напісання гістарычнага нарыса выкарыстоўваліся апублікаваныя матэрыялы “Камунікатаў Прэзідыюму й Сакратарыяту Рады Беларускай Народнай Рэспублікі”, кніга Раісы Жук-Грышкевіч “Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча” (Таронта, 1993), некаторыя мемуарныя сведчанні, а таксама ліставанне з архіваў БІНіМа, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, куды перададзеная частка дакументаў БІНІМа, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане, фонду Раісы Жук-Грышкевіч у Бібліятэцы і архіве Канады (Library and Archives of Canada) у Атаве, а таксама прыватных архіваў Тамары Стагановіч і Янкі Запрудніка, які быў адным з найбольш дзейных радных у 1970—1982 гг. і адказным за дакументацыю.
Аўтары выказваюць падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі Вітаўту Кіпелю і Янку Запрудніку, а таксама Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” за ажыццяўленне выдання.