Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбранае

Апісаньне

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае : Да 70-годдзя газеты “Беларус” (1950–2020) / укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары, біяграфічны даведнік Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 616 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 39 ; Спадчына : агледзіны).

ISBN 978-985-7207-86-2.

Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці. Многія артыкулы, успаміны, развагі, інтэрв’ю, змешчаныя на іх старонках, важныя і актуальныя да сёння. Невялікая частка тэкстаў уключаная ў гэтую анталогію, якая мае паспрыяць пашырэнню цікавасці не толькі да згаданых выданняў, але і ўвогуле да нацыянальнай карціны свету ва ўспрыманні эміграцыі.


                Беларусь — гэта значыць найперш — змаганьне.
                Змаганьне — гэта значыць найперш — за Беларусь.
                У гэтым фактычна і ёсьць самыя пачаткі, самыя
                асновы, сказаць бы “азы”, як казалі калісь у нас,
                вучачыся царкоўна-славянскае граматы-азбукі,
                “азы” беларускае нацыянальнае сьведамасьці.
                                                                                Антон Адамовіч

                Але ёсьць глыбейшая прычына нашых наяўных
                 бедаў — прычына, што папяраджае ўсе іншыя, а якая
                ў мінулым не дазволіла нам сабрацца зь сіламі, каб
                ськінуць зь сябе ярмо няволі. Тэй прычынай ёсьць
                нябачная навонкі духовая няволя, у зрадным павуціньні,
                якое шмат хто з нас затраціў шлях да шчасьця
                й свабоды.
                                                                                Пётра Манькоўскі


ПРА КНІГУ

Мюнхенская "Бацькаўшчына" і нью-ёркскі "Беларус": кніга пра дзве легенды беларускай эміграцыі

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”: Дзве душы — адзін лёс (Ганна Севярынец, BUDZMA.BY)


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Тэма нумару: Андрэй Грамыка – самы ўплывовы беларус СССР. Аўтары нумару : Андрэй Скурко, Сяргей Астанковіч, Дзяніс Лісейчыкаў, Антон Рудак, Максім Маханькоў, Аляксей Ластоўскі, Ганна Мажэйка, Надзея Усава, Алесь Белы, Сяргей Егарэйчанка, Андрэй Вашкевіч, Юрый Унуковіч, Андрэй Кіштымаў, Ганна Севярынец, Аляксей Бацюкоў, Філіп Какойша, Алесь Кудрыцкі ды іншыя.
Тэма нумару: Каліноўскі. Вяртанне. Аўтары нумару: Сяргей Егарэйчанка, Мікола Бугай, Аляксандр Пашкевіч, Паўліна Скурко, Алесь Белы, Таццяна Барысік, Антон Рудак, Аляксей Бацюкоў, Ганна Севярынец, Андрэй Вашкевіч, Кацярына Скарэйчык, Станіслаў Рудовіч, Філіп Какоша, Алесь Кудрыцкі ды іншыя.
У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.