Крутагорскія казкі
4.50 руб.
Памер: 100x130 мм
Вага: 145 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск : Логвінаў, 2010. — 200 с.
ISBN 978-985-6901-58-7.
У кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
*****
2. Казка пра Чарнату i Бiблiятэку
“Гульнi з вечнасцю скончылiся…” — так падумала сама сабе Бiблiятэка. Яна састарэла. Пыл накрыў яе кнiгi. Папера зжоўкла. Бiблiятэкары пасыходзiлi на пенсiю. Памяшканне зачынiлася. Бiблiятэка засталася ў самоце. Яна спрабавала нешта-нейкае чакаць, але нiчога не праглядалася нi ў блiзкай, нi ў аддаленай перспектыве. У будучынi бачылася адна Чарната. Раней Бiблiятэка любiла Чарнату, калi тая цiшком прыходзiла ўначы. Цяпер, калi Чарнаты стала шмат, Бiблiятэка ставiлася да яе з насцярогаю i недаверам. Толькi, акрамя Чарнаты, у Бiблiятэкi нiкога не засталося. Таму i размовы даводзiлася весцi з Чарнатою, каб хоць словы не пазабывацца. “Спiш?” — спытала Чарната. “А што рабiць?” — “Несцi святло. Ты мусiш несцi асвету! Наканаванасць твая такая…” — “Як i каму я павiнна несцi святло, калi нiхто не разгортвае маiх кнiжак?” — “Ты павiнна гарэць i ззяць!” За такую жорсткую прапанову Бiблiятэка пакрыўдзiлася на Чарнату. Крыўдавала яна доўга, але нарэшце пагадзiлася з Чарнатою. Бiблiятэка гарэла цяжка i доўга. Яна гiнула ў зыркiм полымi. Яна пакутавала, знiкала i радавалася свайму светладайнаму знiкненню. Бiблiятэка згарэла, i Чарната яе шчыра аплакала i ў тым плачы сказала: “Гульнi з вечнасцю твае толькi пачалiся, мая ты Бiблiятэка…”

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У сваёй кнізе аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму.
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.