Раман пра гісторыю філасофіі / Пераклад з нарвежскай Лідыі Ёхансан пад рэдакцыяй Змітра Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2014. — 560 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6992-45-5.
Пераклад зроблены паводле
Jostein Gaarder. Sofies verden. Roman om filosofiens historie. — Oslo : H. Aschehoug & Co. (W. Nygaard) AS, 1991.Гэтая кніга — неверагодна займальнае падарожжа ў свет філасофіі. Разам з ёю чытач пройдзе тысячагадовымі дарогамі чалавечай думкі, праз пошукі сутнасці існага, Бога і сэнсу жыцця, паспрабаваўшы пранікнуць, следам за найлепшымі мыслярамі чалавецтва і героямі рамана, у глыбіні пазнання Сусвету і самога сябе.
Задуманы для падлеткаў, раман будзе цікавы чытачу ўсякага ўзросту.
Раман выдадзены ў 1991 годзе, і цягам першых трох гадоў пасля публікацыі ён займаў першыя радкі ў сьпісах бестселераў. Да 2008 году перакладзены на больш як 30 моваў і выдадзены ў больш як 40 краінах. Паводле раману паставілі мюзікл і знялі самы дарагі ў гісторыі нарвежскага кінематографа фільм.
Ганна Янкута: Філасофія для чайнікаў (BUDZMA.BY)ЗМЕСТ Паглядзець
ЭДЭМСКІ САД
КАПЯЛЮШ
Што такое філасофія?
Дзіўнае стварэнне
МІФЫ
Міфічная карціна свету
НАТУРФІЛОСАФЫ
Прадмет даследавання філосафаў
Натурфілосафы
Тры філосафы з Мілета
Нішто не ўзнікае з нічога
Усё цячэ
Чатыры першаэлементы
Ва ўсім ёсць частка ўсяго
ДЭМАКРЫТ
Атамізм
ЛЁС
Лёс
Дэльфійскі аракул
Гісторыя і медыцына
САКРАТ
Філасофія ў Афінах
Чалавек у цэнтры
Хто такі Сакрат?
Прамоўніцкае мастацтва
Боскі голас
Афінскі джокер
Правільныя веды вядуць да правільных учынкаў
АФІНЫ
ПЛАТОН
Платонава Акадэмія
Вечна праўдзівае, вечна прыгожае, вечна добрае
Свет ідэй
Сапраўдныя веды
Неўміручая душа
Шлях наверх са змрочнай пячоры
Філасофская дзяржава
МАЁРАВА ХАТКА
АРЫСТОЦЕЛЬ
Філосаф і навуковец
Ніякіх прыроджаных ідэй
Формы — гэта ўласцівасці рэчаў
Мэтавая прычына
Логіка
Лесвіца прыроды
Этыка
Палітыка
Погляд на жанчыну
ЭЛІНІЗМ
Светапогляд і талерантнасць
Элінізм
Рэлігія, філасофія і навука
Кінікі
Стоікі
Эпікурэйцы
Неаплатанізм
Містыцызм
ПАШТОЎКІ
ДВА КУЛЬТУРНЫЯ АСЯРОДДЗІ
Індаеўрапейцы
Семіты
Ізраіль
Ісус
Апостал Павал
Сімвал веры
Постскрыптум
СЯРЭДНЯВЕЧЧА
РЭНЕСАНС
БАРОКА
ДЭКАРТ
СПІНОЗА
ЛОК
ЮМ
БЭРКЛІ
Б’ЕРКЕЛІ
ЭПОХА АСВЕТНІЦТВА
КАНТ
РАМАНТЫЗМ
ГЕГЕЛЬ
КІРКЕГОР
МАРКС
ДАРВІН
ФРОЙД
НАШ ЧАС
ФІЛАСОФСКАЯ ВЕЧАРЫНА
КАНТРАПУНКТ
ВЯЛІКІ ВЫБУХ
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
ЭДЭМСКІ САД
...урэшце нешта павінна было ўзнікнуць з нічога...
Сафія Амундсэн вярталася са школы дадому. Да гандлёвага цэнтра яна ішла разам з Ёрунь. Яны размаўлялі пра робатаў. Ёрунь меркавала, што чалавечы мозг — той самы камп’ютар, толькі вельмі складаны. Сафія была не зусім упэўненая, што можа з ёю пагадзіцца. Чалавек усё ж нешта большае, чым машына?
Каля гмаху гандлёвага цэнтра яны развіталіся. Сафія жыла ў самым канцы вялікага квартала, забудаванага прыватнымі дамамі, і ісці да школы ёй было ўдвая даўжэй, чым Ёрунь. Яе дом стаяў ледзь на краі свету, бо ніякіх іншых будынкаў за садам ужо не. Там пачынаўся густы лес.
Яна павярнула на Канюшынавую вуліцу. Далей гэта вуліца крута зварочвала ў „Капітанавы завулак”, як яго тут называлі. Убачыць людзей тут можна было хіба па суботах і нядзелях.
Быў адзін з першых травеньскіх дзён. У некаторых садах пад фруктовымі дрэвамі шчыльнымі купкамі павылазілі нарцысы. Бярозы паўбіраліся ў няшчыльную яшчэ радзюжку зеляніны.
Ці не дзіўным было, як гэтай парою ўсё раптам пачынала брацца ў рост і буяць? Што прымушала кілі зеленаватых карэньчыкаў чапляцца за безжыццёвую глебу і вылазіць з зямлі з першым цяплом, як толькі сыходзіў снег?
Адчыняючы брамку ў сад, Сафія зазірнула ў паштовую скрынку. Звычайна там ляжала мноства рэкламных праспектаў і некалькі вялікіх капэртаў, адрасаваных маці. Яна звыкла несла тоўсты пачак на кухню, звальвала там усё на стол і падымалася да сябе ў пакой рабіць урокі.
А вось бацьку лісты прыходзілі гады ў рады і заўжды толькі з банка, але і звычайным татам яго нельга было назваць. Сафіін бацька быў капітан вялікага нафтавага танкера і дома не бываў большую палову года. Ён прыязджаў на некалькі тыдняў запар, шморгаў пантофлямі па хаце і рабіў усё, каб дагадзіць Сафіі з маці. А калі зноў выпраўляўся ў плаванне, ад яго падоўгу нічога не было чуваць.
Сёння ў паштовай скрынцы ляжаў толькі адзін невялічкі ліст, і адрасаваны ён быў Сафіі.
„Сафіі Амундсэн”, значылася на маленькім канверціку. „Канюшынавая вуліца, дом 3”. І ўсё, а ад каго ліст, пазначана не было. Нават якой маркі на ім не было прыклеена.
Як толькі Сафія прыкрыла за сабою брамку, яна тут жа разарвала канверт. Адзінае, што яна там знайшла, была навялічкая паперка, не большая за сам канверт, у якім яна ляжала. У паперцы стаяла: Хто ты?
І нічога больш. Ніякага там прывітання ці подпісу, толькі гэтыя два выведзеныя рукою словы з маленькім пытальнікам напрыканцы.
Яна зноў паглядзела на канверт. Ну, так і ёсць — ліст на яе імя. Але хто кінуў яго ў паштовую скрыню?
Сафія хуценька адамкнула ўваходныя дзверы ў чырвоны дом. Як звычайна, кот Шэрхан паспеў пралезці паўз кусты, заскочыць на парог і прашчыміцца ў дзверы якраз перад тым, як яна іх зачыніла.
— Кысь-кысь-кысь!
…