Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Зямныя эцюды
4.70 руб.
Памер: 125x190 мм
Вага: 140 г

Purchase


ПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Ярац Віктар

Апісаньне

Лірыка.  — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 92 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 111).

ISBN 978-985-7207-31-2.

У кнігу «Зямныя эцюды», выхад якой прымеркаваны да 70-годдзя аўтара, увайшлі новыя вершы паэта, у якіх новыя перажыванні і фарбы настрояў, а таксама — адноўленыя ўспаміны аб пройдзеным ды перажытым.


ПРА КНІГУ

Жана Капуста. Восеньскія фарбы зямных эцюдаў


          Верш з кнігі


          * * *
          У рэчышчах, як чуйных капілярах
          зямнога цела, плынь штогод мутней.
          І не бруіцца рэчка, як раней,
          дзе заплылі жыўцы.
          Блукае ў хмарах
          бяссонне чыстай кроплі, што з зямлёй
          баіцца сустракацца.
          І шукае
          душа людская страчаны спакой
          на берагах.
          І як знайсці — не знае.


ЗМЕСТ Паглядзець



ПРА АЎТАРА

Віктар Ярац – паэт, літаратуразнаўца, крытык. Кандыдат філалагічных навук. Аўтар кніг паэзіі “Уваходзіны”, “Добрыца”, Дняпроўскі бакен” і інш.

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Красны Мост Рэчыцкага раёна. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Гомелі.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аксак Валянціна
Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
Кудасава Наста
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016" .
Замкоўскі Алесь
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.