Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Чаму Меша не мае хаты

Чаму Меша не мае хаты

Апісаньне

Казка / Тэкст Надзеі Ясмінскай, ілюстрацыі Кацярыны Дубовік. – Мінск, Кнігазбор, 2018. – 32 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 24). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7180-96-7

Хто ж такі Меша? Яго можна назваць беларускім бабайкам, бо некалі мамы і бабулі палохалі ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў і, галоўнае, чаму Меша пакінуў сваю цёплую печку і цяпер не мае хаты? Маленькія і дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмінска.


Фрагмент з кнігі

...Жыло некалі адно дзіўнае стварэнне на імя Меша. Пасяліўся гэты Меша сярод людзей, у драўлянай хаце за печкай. Сачыў ён адтуль за парадкам і ахоўваў сон гаспадароў. А за працу сваю прасіў небагата: хапала яму пасёрбаць малака з кацінага сподка.

Стараўся Меша як мог, вось толькі не пашчасціла яму з гаспадарамі. Зласлівыя яны былі, ды яшчэ і гультаі страшэнныя. Не дзякавалі яны свайму памочніку, а толькі лаялі без дай прычыны. Напрыклад скіне гаспадар са стала збан – гэта Меша вінаваты. Збяжыць у нядбайнай гаспадыні цеста – зноў Меша недаглядзеў.

Стараўся небарака не трапляцца людзям на вочы, таму што маглі яго венікам пагнаць, як бадзяжнага ката. Цярпеў, калі яму малака забывалі наліць і ўсякае смецце за печку закідвалі. І працягваў аддана служыць, бо так ў запечнікаў заведзена.

Але дурныя гаспадары ўсё роўна ў сваіх бедах вінавацілі Мешу. Дзіва што – саміх сябе лаяць не хочацца, а кагось іншага – калі ласка! Задумалі яны пазбавіцца ад свайго ахавальніка. І аднойчы пераехалі ў новую хату, а старую падпалілі, каб Меша за імі не адправіўся...

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Вісландэр Юя, Вісландэр Тумас, Нурдквіст Свэн
"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.
Лабадзенка Глеб
Выйшаў з друку працяг кнігі "дзіцячая заМова", куды ўвайшлі новыя 120 малюнкаў, створаныя за апошні год.
Янкута Ганна
Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.