Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Астэроід
3.90 руб.
Памер: 120x190 мм
Вага: 164 г

Purchase

Няма на складзе
ПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Канановіч Ігар

Апісаньне

Вершы.  — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 124 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 59).

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7119-32-5.

У дэбютным зборніку “Астэроід” увазе чытача прапаноўваюцца выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах “Мір, падобны да раю”, “На арбіце тваёй”, “Бог ёсць зіма” змешчаныя вершы ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека.


“…З аднаго боку, зборнік — афіцыйнае сведчанне таго, што недарэмна пражыў палову жыцця; калі паглядзець з другога, “Астэроід” — помнік на брацкай магіле найлепшых надзей і памкненняў позняга юнацтва — пачатку сталасці…”

“…Назву кнізе даў адзін з наймацнейшых, на мой погляд, вершаў. Таксама важна было сімвалам астэроіда падкрэсліць сваю ўнутраную незалежнасць…”

(Паводле “Пяць прызнанняў маладога паэта Ігара Канановіча”, чытаць цалкам)


ЗМЕСТ Паглядзець

Пра аўтара

Канановіч Ігар Васільевіч нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Клецку. У 2000 годзе скончыў Заастравецкую сярэднюю школу Клецкага раёна. У 2003 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння з 2008 да 2013 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моваў у школах Клецкага раёна.

Публікавацца пачаў у 2006 годзе. Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў” і “Верасень”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, “Да новых перамог”…

***

          Астэроід

          Хай вабяць зноў магутных зорак галасы—
          Не даспадобы мне сістэм трывалых межы.
          Я —астэроід. Я —Сусвету блудны сын.
          Я ў вечным пошуку. Жыву, а не залежу.

          Непадуладная фантазіі краса
          Перада мной. Майго жыцця святая мэта.
          Я —астэроід. Валацуга і карсар.
          І, можа, толькі геніяльная камета

          Мяне прымусіла б нядоўга паслужыць.
          Але парушыцца чарговая прысяга...
          Я —астэроід. Я інакш не ўмею жыць.
          І гімнам вольнаму —нянавісць і павага...

          Я — астэроід. Незалежны, моцны рух.
          Я — скамянелая энергія палёту.
          І, гравітацыі чужой парваўшы круг,
          Ператвараюся ў свабоды вечнай ноту...

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Сільнова Людка
Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легендаў, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная “тэхніка дэтэктыўнага пісьма”...
Пракаповіч Мікола
Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе з нешматлікіх зборнікаў розных гадоў, — гэта адбіткі шляху душы. А для аўтара — яшчэ і прытулак памяці. Бо за кожным вершам — ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум на самоце. Магчыма, і ў чытача яны закрануць нейкія запаветныя струны, адгукнуцца радасцю ці болем, паклічуць да сумоўя.
Сцяпан Уладзімір
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.