Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка

Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка

Апісаньне

Пераклад з польскай Яўгена Салейчука. — Вільня : Логвінаў, 2016. — 348 с.

ISBN 978-609-8147-60-5.

Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.

Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, — пераломны для асэнсавання свайго шляху і ўласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыя, галеча. І пра невымоўную прагу жыцця.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


У Афрыцы я жыў шмат гадоў. Першы раз я паехаў туды ў 1957-м. Потым наступныя сорак гадоў я вяртаўся, як толькі здаралася нагода. Багата падарожнічаў. Пазбягаў афіцыйных шляхоў, палацаў, важных асоб і вялікай палітыкі. Замест гэтага я любіў ездзіць на выпадковых грузавіках, вандраваць з качэўнікамі па пустыні, гасцяваць у сялян трапічнай саваны. Іх жыццё — гэта цяжкая праца, пакута, якую, аднак, яны пераносяць з вартай здзіўлення стойкасцю і спакоем.

Гэтая кніга не пра Афрыку, яна пра некаторых людзей адтуль, пра спатканні з імі, пра супольна праведзены час. Гэты кантынент занадта вялікі, каб апісаць яго. Гэта сапраўдны акіян, асобная планета, разнародны, вельмі багаты космас. Мы толькі вельмі спрошчана, дзеля зручнасці гаворым “Афрыка”. У сапраўднасці, акрамя геаграфічнай назвы, Афрыкі не існуе.

Аўтар


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Вальзер Роберт
Апавяданне “Шпацыр” выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.
Квяткоўскі Севярын
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.