Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала

There is no image yet

Апісаньне

Казка / Ілюстрацыі Віталя Дударэнкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 54 с.

ISBN 978-985-02-1510-9

Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала”, вядомы чытачу па кнізе “Крыніца паноў Ельскіх”, выпраўляецца ў падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Беларускі школьнік адкрывае новы, невядомы дагэтуль яму свет. Знаёміцца з птушкай Жаўной — шчырай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу. Вандруючы па свеце, і наш галоўны герой, і яго спадарожніца не забываюцца пра радзіму, родную старонку. І гэтым школьнік і птушка асабліва сімпатычныя. Прыгоды Максімкі былі б далёка не поўныя, калі б не яго захапленне збіраннем паштовых марак. Калекцыянаванне для галоўнага героя — гэта і шырокія магчымасці адкрываць новыя краіны, бачыць вялікі свет.


ЗМЕСТ Паглядзець

ПРАДМОВА Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Мінскевіч Серж
Перад вамі — “аповесць легендарных часоў”. “Аповесць”, бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. “Легендарных часоў”, бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
Чапэк Карэл
Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?
Ляхновіч Павел
Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды.