3-е выданне, перапрацаванае. — Смаленск, Інбелкульт, 2014— 373 с.
ISBN 978-5-00076-003-1
Прадмет гэтага дасьледаваньня ― удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная незалежная беларуская дзяржава ― Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Рух за незалежнасьць Беларусі, у тым ліку і ўзброены, меў сваю ўнутраную сілу, пры гэтым сілу, скіраваную супраць уяўных стваральнікаў беларускай нацыі ― бальшавікоў. Беларускія вайсковыя фармаваньні ўзьнікалі пасьля 1917 г. ня толькі ў Беларусі, але і ў Літве ды Ўкраіне, Польшчы, Расеі, Эстоніі і Малдове.
Абмінаньне тэмы беларускага незалежніцкага ўзброенага руху ў большасьці ранейшых гістарычных дасьледаваньняў зьяўляецца, несумненна, адной з галоўных прычын неразуменьня нацыятворчага працэсу ў Беларусі. Зрэшты, замоўчваньне барацьбы беларусаў за незалежнасьць тлумачылася ня толькі гэтым. Савецкая гістарыяграфія сьвядома адмаўляла існаваньне такога руху ў прапагандысцкіх мэтах. Беларуская эміграцыйная гістарыяграфія стваралася амаль выключна па-беларуску і дзеля гэтага была недаступная большасьці іншаземных дасьледчыкаў, якія зусім ня ведаюць беларускай мовы.
Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады Уступ Разьдзел 1. Беларускі рух ад пачатку ХХ ст. да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Расеі 1.1. Беларускі нацыянальны рух ад пачатку ХХ ст. да І сусьветнай вайны 1.2. Беларусь у першыя гады вайны, 1914 — люты 1917 г. 1.3. Падсумаваньне Разьдзел 2. Беларускі вайскова–палітычны рух у 1917—1918 гг. 2.1. Грамадзка–палітычнае становішча ў Беларусі пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 2.2. Рух беларусаў–вайскоўцаў паміж Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыямі 2.3. Утварэньне Беларускай цэнтральнай вайсковай рады 2.4. Беларуска–бальшавіцкі канфлікт на мяжы 1917—1918 гг. 2.5. Вызваленьне Менску 19—20 лютага 1918 г. беларускімі і польскімі часткамі 2.6. Беларускі рух у час пашырэньня нямецкай акупацыі на цэнтральную і ўсходнюю Беларусь у 1918 г. 2.7. Падсумаваньне Разьдзел 3. Беларускія часткі ў літоўскай арміі 3.1. Беларуска–літоўскія адносіны ў 1915—1918 гг. 3.2. Беларускія часткі ў Горадні (сьнежань 1918 — чэрвень 1919 г.) 3.3. Беларускія вайсковыя часткі ў Літве ў 1919—1923 гг. 3.4. Нацыянальны і канфэсійны склад беларускіх вайсковых частак у літоўскай арміі 3.5. Падсумаваньне Разьдзел 4. Палітыка Савецкай Расеі адносна Беларусі ў 1918—1920 гг. з асаблівай увагай да вайсковага пытаньня Разьдзел 5. Дзейнасьць Беларускай вайсковай камісіі ў 1919—1921 гг. Разьдзел 6. Часткі генэрала Станіслава Булак–Балаховіча 6.1. Перапраўка атраду генэрала Станіслава Булак–Балаховіча ў Польшчу 6.2. Удзел атраду генэрала С. Булак–Балаховіча ў польска–савецкай вайне 1920 г. 6.3. Палітычныя перадумовы выступленьня генэрала Станіслава Булак–Балаховіча супраць Савецкай Расеі восеньню 1920 г. 6.4. Фармаваньне арміі генэрала Станіслава Булак–Балаховіча 6.5. Нацыянальны склад арміі генэрала Станіслава Булак–Балаховіча 6.6. Абвяшчэньне барацьбы за незалежнасьць Беларусі 6.7. Плян апэрацыі і выкарыстаныя ў ёй сілы 6.8. Ваенныя дзеяньні 6.8.1. Узяцьце Мазыра 6.8.2. Усталяваньне ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі 6.8.3. Атака на Рэчыцу 6.8.4. Адступленьне 6.9. Інтэрнаваньне частак генэрала Станіслава Булак–Балаховіча 6.10. Баявы шлях беларускіх частак арміі генэрала Станіслава Булак–Балаховіча 6.11. Прычыны паразы арміі генэрала Станіслава Булак–Балаховіча. Агульныя высновы Разьдзел 7. Стварэньне і баявая дзейнасьць І Слуцкай стралковай брыгады. Лістапад—сьнежань 1920 г. 7.1. Беларускі нацыянальны рух на Случчыне ў 1917—1920 гг. 7.2. Беларускі нацыянальны і вайсковы рух на Случчыне падчас другой польскай акупацыі. Кастрычнік—лістапад 1920 г. 7.3. Баявая дзейнасьць І Слуцкай стралковай брыгады Разьдзел 8. Расфармаваньне беларускіх вайсковых частак у Польшчы ў 1921 годзе 8.1. Дзейнасьць беларускіх вайскоўцаў у Польшчы да часу ратыфікацыі Рыскай дамовы 8.2. Апошнія спробы каардынацыі беларускай палітычнай і ваеннай дзейнасьці з апорай на Польшчу 8.3. Расфармаваньне беларускіх частак 8.4. Прычыны роспуску польскімі ўладамі беларускіх партызанскіх атрадаў Разьдзел 9. Іншыя беларускія вайсковыя фармаваньні 9.1. Беларуская белагвардзейская дывізія ў Адэсе ў 1919 г. 9.2. Дзейнасьць ураду БНР Антона Луцкевіча сярод беларусаў–палонных у Нямеччыне і Францыі ў 1919—1920 гг. 9.3. Атрады т. зв. Незалежнай Койданаўскай Рэспублікі Разьдзел 10. Абмундураваньне і знакі адрозьненьня беларускіх вайсковых фармаваньняў 10.1. Часткі, арганізаваныя Беларускай цэнтральнай вайсковай радай 10.2. Беларускія часткі ў літоўскай арміі 10.3. Беларускія вайскоўцы ў Латвіі і Эстоніі 10.4. Беларускія палкі Заходняй стралковай дывізіі 10.5. Часткі, арганізаваныя Беларускай вайсковай камісіяй 10.6. Часткі генэрала Станіслава Булак–Балаховіча 10.7. І Слуцкая стралковая брыгада Заканчэньне Крыніцы і дасьледаваньні Сьпіс скарачэньняў Дзейнасьць беларускіх вайскоўцаў на тэрыторыі Ўкраіны ў 1917—1919 гады Два плякаты 1917—1919 гадоў у зборах Музэю войска ў Беластоку
IІ.Станіслаў Булак–Балаховіч: старонкі бурлівага жыцьця
Жыцьцяпіс генэрала Станіслава Булак–Балаховіча, перададзены ім у Вайсковае гістарычнае бюро ў Варшаве 7 сьнежня 1929 г. Радзіна Булак–Балаховічаў на Браслаўшчыне і Дзісеншчыне да Першай усясьветнай вайны Генэрал Булак–Балаховіч: ад царскай арміі да нацыянальнага войска З–пад чырвонай зоркі пад белы крыж Балаховіч Marek Cabanowski. Generał Stanisław Bułak–Bałachowicz. Warszawa, 1993. S. 204. (Рэцэнзія) Помнік братам Булак–Балаховічам
ІIІ. Змаганьне за ўласную дзяржаву
Сапраўды жыве! Запавет: змагацца за сваю дзяржаву Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі Першы стрэл Беларускі нацыянальны асяродак у Горадні адносна незалежнай польскай дзяржавы Старонкі забытых успамінаў Гарачае лета 1920 году Беларуская палітычная эліта і Рыская дамова Беларуская кавалерыя ў Трэцім Сілескім паўстаньні Гарун Горкае жыцьцё Мікола Дзямідаў (1888—1967) Цімафей Хведашчэня. Атаман і настаўнік Па сьлядах “Скамароха” Расказ дзеда Хмяля зь Вітава Якая яна была шчырая ў працы беларускай Беласточчына і беластачане ў пэрыяд змаганьня за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі
Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.