Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Каханне падчас халеры

Каханне падчас халеры

Апісаньне

Каханне падчас халеры : раман / Габрыель Гарсія Маркес ; пераклад з іспанскай Карласа Шэрмана. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 368 с. — (Cерыя "Noblesse Oblige").

ISBN 978-985-7165-43-8.

Пераклад з іспанскай Карласа Шэрмана паводле выдання:
Gabriel Garsía Márquez. El amor en los
tiempos de cо lera. Barcelona: Bruguera, 1985.

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны Віктора Браўнэра «Фрыка ў выглядзе страху» (1950 г.)

Раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркеса (1927—2014). Упершыню выйшаў з друку ў 1985 годзе.

Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.


Пра раман

«Я ніколі не чытаў такой дзівоснай фінальнай часткі, такой сімфанічнай, упэўненай у сваёй дынаміцы і рытме, што плыве бы рачная лодка, а яе дасведчаны аўтар і штурман смела вядзе нас між небяспечнымі скептыцызмам і спачуваннем, па той самай рацэ, якую ўсе мы ведаем, і без яго навігацыі тут не будзе кахання…» — так узнёсла пра раман «Каханне падчас халеры» адгукнуўся на старонках The New York Times вядомы амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан.


Пра аўтара

Габрыель Гарсія Маркес лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» у сусветнай літаратуры. Самыя вядомыя яго творы — «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў самоты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Каханне падчас халеры» (1985). Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце за апошнія пяцьдзясят гадоў.

Ян Максімюк пра Габрыэля Гарсія Маркеса (Радыё Свабода)

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтарамі юбілейнага, 100-га, нумару “Дзеяслова” сталі тыя ж, хто быў і ў першым нумары, толькі ўжо з новымі тэкстамі. Сярод іх: Святлана Алексіевіч, Алесь Асташонак, Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Кудравец, Ніна Мацяш, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў ды іншыя.
Аўтары нумару:  Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Захаранка, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Станіслаў Ежы Лец, Вінцэсь Мудроў ды іншыя.
Эспіноса Руіс Анхела
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года!