Мінск: Галіяфы, 2015. — 328 с. [25] арк.: іл.
ISBN 978-985-7021-68-0
У кнізе аналізуюцца малавядомыя факты гісторыі савецка-польскага памежжа ў раёне Заслаўя ў 1921—1941 гг. Вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёна з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.Пра аўтараІгар Вячаслававіч Мельнікаў нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску. Кандыдат гістарычных навук (Беларусь), магістр Варшаўскага ўніверсітэту (Польшча). Аўтар больш за 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў у айчынных і замежных выданнях. Спецыялізуецца па вайсковай гісторыі XX стагоддзя.
Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага за 2014 год за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі.
Аўтар кнігі “
Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.”.
ЗМЕСТ Паглядзець
Ад аўтара
ГЛАВА 1. “Кардон” пад МінскамСавінкаў. Канец рускага тэрарыста
Жыццё і смерць на “рыжскай” мяжы
Польскія каланісты ў Заходняй Беларусі
Яна нарадзілася ў Мінску-Літоўскім
Вішнева. Ад Храптовічаў да Буцянёвых
На чатырох колах па Заходняй Беларусі
Памежнае мястэчка Стоўбцы
“Тэракт” у Коласава
Горад, якога баяліся бальшавікі
“Маўзер” vs. “Мосін”
Заслаўскі накірунак: дыверсанты і кантрабандысты
“Рыжская” мяжа. Уз'яднанне
КАП. Адступіць, але не здацца
“Лінія Пілсудскага” пад Баранавічамі
Шапавалы. Забытая стражніца
Апошнія абаронцы Росы
Лёс манумента
Сведка сталінскага тэрору
Чэрвень 1941-га. У баях на “старой” мяжы
Меткава. Вёска паміж Захадам і Усходам
Бепо № 73. Невядомы абаронца Заслаўя
ГЛАВА 2. МіУР. Крэпасці ля дарогіДАК№ 123
ДАК№ 105
ДАКі ў раёне Гуры-Захарычы
ДАК№ 124
“Вузел абароны” ля Крылава
Пасляваенная кансервацыя
ДАК №103
ДАК № 1
ГЛАВА 3. “Белыя плямы” ў гісторыі Другой сусветнай вайныБелавежскія паляванні Германа Герынга
Як савецкі “Кракадзіл” перайшоў мяжу
1939 год. Трагедыя польскіх дыпламатаў у СССР
Танкісты з Брэста
Адысея золата Пілсудскага
Сілуэты варожых самалётаў
Узлёт і падзенне 7 ТР
“Амерыканец” на польскай службе
“Бафорс” на Паклонке
Трафейны мундзір
Трагедыя ў Падзяменні
Катынь як помста за Фінляндыю
Лётчыца з Катынскага спісу
Нясвіж. Як бальшавікі з замка санаторый рабілі
“Электрыт”, які стаў “Гарызонтам”
Гісторыя аднаго брэнда
Сімвалы “ўз'яднання”
“Збіральнік земляў беларускіх” Панцеляймон Панамарэнка
Літоўцы ў Чырвонай Арміі
Тры вайны двух бронецягнікоў
Чэрвень 1941-га. Забыты подзвіг 62-га Брэст-Літоўскага
Апошні бронецягнік
Ад герояў былых часоў
Дні Барадзіна
Чалавек і яго эпоха
“Італьянскі” Сталінград
Невядомы саюзнік СССР
Славацкая армія ў Другой сусветнай вайне
For Murmansk. Against Nazis
SAS яе Вялікасці
“За нашу і вашу свабоду” ў штрафбаце
Без тэрміну даўнасці
“Асінае гняздо” ў горадзе на Бярэзіне
Паляўнічыя за бонамі
За парогам Перамогі. МДБ супраць акаўцаў
Рэйд УПА ў Літву
Рана на сэрцы гісторыка Карнейчыка
Непатрэбныя франтавікі
ГЛАВА 4. Невядомая Беларусь“Отторженное возвратных” па-беларуску
Пра ўсходнія межы Беларусі
“Вольныя муляры” гістарычнай Літвы
Тадэвуш Касцюшка. Не толькі военачальнік
“Валадарка”. Гісторыя адной турмы
Мацей Радзівіл: “Беларусь — вельмі блізкая для мяне краіна”
“Польскі” фактар у Вялікай вайне 1914—1918 гг.
Гарызонт быў чырвоны ад палаючых вёсак
Вайна не па правілах
Каляды, якія прыпынілі вайну
“Сведкі” Вялікай вайны
Тыповы амерыканскі горад
Таямніцы форта “Фрыдрых Вільгельм”
“Арлінгтон” на Бярэзіне
Беларуская кампанія велькапольскай дывізіі
Гісторыя афіцэра
Трагедыя даўжынёю ў жыццё
Заходняя Беларусь у палоне стэрэатыпаў
Падрыхтоўка да рыўка на Захад. Сталінская індустрыялізацыя ў БССР
Ён марыў пра незалежную Беларусь
Гасан Канапацкі: Жыццё для Радзімы
Ад аўтара (прадмова) Паглядзець
Гісторыя былой савецка-польскай мяжы, якая на працягу дваццаці гадоў падзяляла Беларусь, на жаль, мала вывучалася ў айчыннай гістарыяграфіі. Між тым, гэты гістарычны сюжэт заслугоўвае вялікай увагі з боку сучасных беларусаў. Мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР была, па сутнасці, мяжой паміж цывілізацыямі. Беларусы на Усходзе і Захадзе краіны жылі па розных законах і звычаях. Мяжа ўплывала на жыццё тысяч нашых суайчыннікаў па той і гэты бок.
Творчасць Сяргея Пясецкага раскрыла толькі адзін з бакоў функцыянавання “рыжскага кардона”. I тое не да канца, бо кантрабанда існавала практычна ўсюды, а не толькі ў знакамітым Ракаве.
Кніга, якую вы зараз трымаеце ў руках, прысвечаная невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўя. Чаму менавіта гэты ўчастак? У міжваеннае дваццацігоддзе гэтае мястэчка выконвала тую ж функцыю, што сучасны Брэст. У горадзе Ізяслава месцілася інфраструктура 15-га атрада памежных войскаў НКУС БССР. Жыхары населеных пунктаў, якія знаходзіліся побач, як маглі карысталіся з жыцця на “мяжы цывілізацый”. 3 пачатку 1930-х гадоў ля Заслаўя пачынае будавацца Мінскі ўмацаваны раён Чырвонай Арміі, які пазней, з падачы нацысцкіх прапагандыстаў, будуць называць “Лініяй Сталіна”. Дарэчы, асобны раздзел кнігі прысвечаны гісторыі аднаго з батальённых раёнаў МіУРа.
Падзеі, звязаныя з уз’яднаннем Заходняй Беларусі і БССР у верасні 1939 года, таксама наклалі адбітак на заслаўскае памежжа. Пра гэта, а таксама пра мужную абарону старажытнага горада ў чэрвені 1941 года, у якой, акрамя чырвонаармейцаў, удзельнічалі і савецкія памежнікі, распавядаецца ў гэтым выданні.
Асобны раздзел кнігі прысвечаная аналізу “белых плям” у гісторыі Другой сусветнай вайны. Апошні раздзел знаёміць чытачоў з малавядомымі старонкамі мінуўшчыны Беларусі і цікавымі фактамі з жыцця людзей, якія залатымі літарамі ўпісалі свае імёны ў гістарычны летапіс нашай краіны.
Кніга напісаная на падставе шматлікіх дакументаў з архіваў Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара.