
Мінск: Галіяфы, 2015. — 428 с.: іл. Цвёрдая вокладка.
Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-7021-75-8.
Кніга прысвечаная малавядомым старонкам гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя сюжэты заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя гэтых тэрыторый ператварылася ў “Атлантыду”, пра якую сучаснае беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Гэтая кніга і звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй Беларусі ў 1920—1940-я гады.
ЗМЕСТ Паглядзець
3 кагорты свабодных
Ад аўтара
ЧАСТКА 1. За польскім часам...
Юзаф Пілсудскі і Беларусь. Нешаблонны погляд
Неабвешчаная вайна 1920-х гадоў у Заходняй Беларусі
Напад на Стоўбцы
Мяжа была пад Мінскам
Коласава. Мястэчка на мяжы цывілізацый
Забытая місія Корпусу аховы памежжа
Закладнікі пашпартызацыі
Дзе трымалі грошы жыхары Заходняй Беларусі
У пошуках шчасця
Футбол на “крэсах”
“Нясвіжская казка” Альбрэхта Радзівіла
Мінскі сябар Пілсудскага
Палескі Джэймс Бонд
Будаўніцтва 1920-х на “крэсах”
Заходнебеларускі фэшн
“Нёман”. Гісторыя матацыкла
Польскае радыё ў Заходняй Беларусі
Шляхецкі маёнтак у люстэрку часу
Таямніцы Белавежскага Бельведэра
3 гісторыі Пінскай гімназіі
Дзённік “філосафа” Рыбалтоўскага
Гісторыя каваля, які стаў “капаўцам”
Салдат дзвюх армій
Золата гаспадароў Баркоўшыны
Лёс беларускага селяніна
Вялікія камбінатары Заходняй Беларусі
Заходнебеларуская мафія
“Боні і Клайд” з “крэсаў”
Мамзэлі і сутэнёры міжваеннай Польшчы
Кантрабанда
Трагічны лёс рарытэтаў
Паўстанне Каліноўскага — нагода для гонару
Польскія каланіяльныя мары
Як з беларусаў рабілі палякаў
ЧАСТКА 2. Час выпрабаванняў
“Лом” — дыверсійная аперацыя польскай выведкі
Манеўры, якія затрымалі вайну
План “W”. Абараніць “крэсы”
Бітва пад Млавай
Верасень 1939-га. Забытая абарона Брэсцкай крэпасці
Кобрын. Невядомая абарона 1939-га
Гераізм асуджаных
Кодзеўцы. Кавалерысты супраць танкаў
Вытычна. Апошні бой памежнікаў
Вялікія дні малога флоту
Прыгоды падводнай лодкі “Арол”
Трагедыя сцяга з “Пагоняй”
Паляванне на крылатых “Ласёў”
“Чырвоныя Зоркі” над Заходняй Беларуссю
Крэпасці, якіх баяўся Сталін
ЧАСТКА 3. Немагчыма забыць
Забойствы жыхароў Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года
Нясвіжскія трагедыі
НКУС супраць Радзівілаў
Гісторыя Януша Радзівіла
Трагедыя апошніх гаспадароў Ружан
Галоўны ляснічы Рэчы Паспалітай
Катынь. Беларускі спіс
Трагедыя ў Пяціхатках
“Арганізуйце ў маім маёнтку калгас”
Падзяляй і пануй
Куды зніклі грошы Банка Польскага ў Заходняй Беларусі?
Паляванне на архіў “Двуйкі”
Рыжская мяжа як зона загароды
1941 год: дэпартацыя пад бомбамі
Таямніца савецкага “замежнага легіёну”
Сібірская Галгофа салдатаў генерала Андэрса
Марш смерці
Выехаць нельга застацца
ЧАСТКА 4. Невядомыя старонкі беларускай мінуўшчыны
1812 год. Выбар генерала Касцюшкі
Флора — каханне Адама
“Мяняю ваша каханне на жыццё гэтых дурных “палякаў”
Пад знакам “Віціса”
Забыты корпус забытага генерала
Польска-французскі бліцкрыг пад Бабруйскам
Янкі супраць конніцы Будзённага
Таямніца польскага палону
Трагедыя бальшавіцкага палону
Інкубатар для рэвалюцыі
1938 год. Трагедыя палякаў у БССР
Геній польскай выведкі з Віленшчыны
Трагедыя суперагента “Жмудзіна”
Споведзь савецкага партызана
План “Вострая Брама”: вызваліць Вільню
Яны не захацелі быць паслухмянымі рабамі
Лёс салдата Мушынскага
Спецслужбы Берута супраць памежнікаў
Пекла на навагоднім балі
Забытая вайна ў беларускім Палессі
Забойца з Дамачава
Хто паляваў на савецкіх афіцэраў у Бабруйску?
Гісторыя міліцыянера Георгія Дзям'янава
Халоднае лета 1953-га
Ад аўтара Паглядзець
Доўгі час гісторыя заходніх абласцей Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе разглядалася вельмі абмежавана. На гэта ўплывала палітычная кан'юнктура савецкага перыяду, якая рабіла акцэнт на тэматыцы класавай барацьбы і ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. Між тым, гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час значна больш багатая і цікавая. Так, жыццё тут было не надта багатым, але жыхары мелі розныя магчымасці, каб зарабіць грошы. Адны ціха працавалі на пана, другія вырашалі паехаць на заробкі ў Латвію, Эстонію ці далёкую Аргенціну.
Заробленыя грошы людзі неслі ў банкі, якіх было досыць шмат на тэрыторыі Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводства. Калі сродкаў хапала — ішлі ў крамы і куплялі адзенне вядомых на той час брэндаў. Пазней, у верасні 1939 года, чырвонаармейцаў, якія прыйдуць “вызваляць” гэтыя землі ад “панскага прыгнёту”, вельмі здзівіць еўрапейскі выгляд звычайных жыхароў Заходняй Беларусі. Як і ў кожнай краіне, у II Рэчы Паспалітай былі свае геніі злачыннага свету, махляры, жорсткія забойцы, а ў Вільні існавала нават свая мафія.
Пасля нападу Германіі на Польшчу ў верасні 1939 года значная колькасць беларусаў апранула на сябе мундзіры Войска Польскага і разам з палякамі ўдзельнічала ў шматлікіх бітвах Вераснёўскай кампаніі. 17 верасня 1939 года пачаўся “вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну”, у выніку якога гэтыя тэрыторыі апынуліся ў складзе Савецкага Саюза. На працягу амаль двух гадоў (да нападу Германіі на СССР у чэрвені 1941-га) на захадзе БССР прайшло некалькі хваляў дэпартацый і рэпрэсій, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч беларусаў. Шмат хто быў расстраляны, іншыя апынуліся ў ГУЛАГу.
Пра гэта і яшчэ пра шмат іншых сюжэтах гісторыі Заходняй Беларусі — мая кніга. На яе старонках чытач пазнаёміцца з лёсамі звычайных беларусаў, якім выпала жыць у няпростыя гады. Менавіта з гэтых людскіх лёсаў і складаецца гісторыя нашай Беларусі.
Акрамя гэтага ў кнізе апублікаваны артыкулы, прысвечаныя малавядомым сюжэтам мінулага Беларусі — Касцюшку і Міцкевічу, Бабруйску і Вільні, Каліноўскаму і Мураўёву. Падаецца, што і гэтая частка кнігі, якую спадарства трымае ў руцэ, таксама вас зацікавіць.
3 кагорты свабодных Паглядзець
Гісторыю пішуць пераможцы. Але насуперак палітычнаму дыктату пераможцаў, заўсёды знаходзяцца гісторыкі, якія імкнуцца пісаць аб'ектыўную гісторыю.
Найбольшы ўзровень аб'ектыўнасці — у дэмакратычна арганізаваным грамадстве. Найменшы — да нулявога і адмоўнага — у таталітарным. Між гэтымі палярнымі магчымасцямі дысбаланс гістарычнай праўды-няпраўды і, адпаведна, свабоды навуковага пошуку і думкі гісторыка вызначаецца ўзроўнем жорсткасці аўтарытарнага рэжыму.
Савецкая гістарыяграфія — гэта наскрозь палітычна кантраляваная, ідэалагічна прасякнутая, паслядоўна сфальсіфікаваная карціна мінуўшчыны. Штучныя белыя плямы і чорныя дзіры гісторыі, камуфляж гістарычных міфаў закрываюць цэлыя стагоддзі і кантыненты.
Беларуская сучасная гістарыяграфія падзеленая на два лагеры — афіцыйны і незалежны. Афіцыйны ўтрымліваецца ў палоне савецкіх міфаў і забаронаў. Незалежны спавядае свабоду думкі і аб'ектыўнае даследаванне. Сёння гэта ўжо дастаткова заўважная ў Беларусі плынь са сваім важкім даробкам бадай што па кожнаму з гістарычных перыядаў.
Ігар Мельнікаў належыць да гэтай слаўнай незалежніцкай кагорты беларускіх гісторыкаў — адраджэнцаў гістарычнай праўды. 3 ім рэдакцыя пазнаёмілася ў лютым 2012 года і запрасіла да супрацоўніцтва. Творчае сяброўства наша аказалася плённым. Аўтар пісаў — мы друкавалі, паступова адкрываючы чытачу заходнебеларускую Атлантыду міжваеннага перыяду і не толькі. Так нарыс за нарысам і склаліся ў кнігу, дзве трэці з якіх друкаваліся на старонках нашай газеты і сайта.
Гэта другая кніга ў бібліятэчцы “Новага часу”. Мы зычым аўтару новых творчых поспехаў. Таму што справа пошуку гістарычнай праўды ў Беларусі па-ранейшаму далёка не простая і не зусім бяспечная. Яна патрабуе грамадзянскай смеласці. Дастаткова ўзгадаць, што падрыхтаваная Ігарам у верасні 2014 года выстава “Заходнебеларуская Атлантыда” ў музейна-выставачным комплексе ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” была зачыненая па патрабаванні абласнога ідэолага.
Наш вопыт супрацоўніцтва з Ігарам Мельнікавым, іншымі беларускім гісторыкамі пацвярджае даўно вядомую ісціну — гістарычную праўду навечна не схаваеш.
Аляксей Кароль,
галоўны рэдактар “Новага часу”,
кандыдат гістарычных навук