Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзіўныя здарэнні на неверагоднай планеце

Дзіўныя здарэнні на неверагоднай планеце

Апісаньне

Казка-размалёўка / Мастачка Алена Сянько. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 24 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 22).

ISBN 978-985-7180-67-7.


Фрагмент з кнігі

Маленькая дзяўчынка з блакітнымі вачыма падышла да ложка. Зірнула на вялікую падушку і без усялякай ахвоты палезла пад коўдру.

— Зноў адправілі спаць,  — прабубніла пад нос. — Адну. Шкада, што бабулі побач няма, яна б казку распавяла. А то ні ў таткі, ні ў мамкі часу няма. Запрасілі б тую прыгажуню з тэлевізара да мяне, як было б весела! Яна столькі гісторый цікавых ведае, — сказала дзяўчынка, заплюшчыла вочкі і соладка пазяхнула. — Мо дрымота мяне закалыша і калыханку праспявае, а то…

Не паспела Волька (так звалі малую капрызулю) выказаць сваю думку, як адчула, што хтосьці ціха апусціўся ёй на галаву. Дзяўчынка высунула з-пад коўдры руку і, баючыся, дакранулася пальчыкамі да кагосьці і ледзь чутна спытала:

— А ты хто?

— Я так і ведала, я так і ведала, — пяшчотным, але пакрыўджаным голасам абурылася госця. А потым раптам крыкнула: — Схавай сваю руку і гэты палец! Ты, мабыць, не ведаеш, што непрыстойна тыцкаць пальцам у чалавека, нават калі ён і казачны. Гэта па-першае. А па-другое, ты сапсуеш маю сукенку. Зірні, якая яна ў мяне бялюткая, бо я — фея Пярынка. Заўваж — чароўная! Вялікая падарожніца, а не тая пэцканая-перапэцканая касметыкай вядоўца з тэлевізара, пра якую ты толькі што думала. Будзеш са мной сябраваць? Згаджайся. Мы з табою зараз адправімся ў такое падарожжа, якое табе і не снілася…

І, не дачакаўшыся адказу, Пярынка падхапіла Вольку пад рукі, і яны ўдзвюх вылецелі праз адчыненае акно. Спярша падняліся высока ўверх, паляталі над горадам, а потым узялі курс за высокія горы, за якімі неўзабаве прызямліліся…


Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гапеева Вольга
“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.
Вісландэр Юя, Вісландэр Тумас, Нурдквіст Свэн
"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.
"Побач з намі на Зямлі" — гэта першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей "Добрыя вершы". У першы том увайшлі вершы пра жывёльны сьвет, які з нараджэньня атуляе дзіця. Том складаецца зь сямі асобных сшыткаў: "Знай, як зь імі сябраваць" — пра свойскіх жывёлаў", "Вунь праз лес ідуць дзікі" — пра дзікіх жывёлаў, "Пачнуць пець — не надзівіцца" — пра дзікіх птушак, "Вось прыйшлі музыкі" — пра кузурак (вусякоў ды іншых дробных істотаў), "Як паплыў па рэчцы язь" — пра рыбаў ды іншых істотаў, "Еду ў госьці да слана" — пра экзатычных зьвяроў і птушак, "У куце сядзіць мядзьведзь" — сшытак, у якім сабраныя вершы пра тое, як нашыя "малодшыя браты", працуюць, займаюцца рознымі чалавечымі заняткамі...