Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Наша гісторыя. 2019. №03. Касцюшка – герой двух кантынентаў

Наша гісторыя. 2019. №03. Касцюшка – герой двух кантынентаў

Апісаньне

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2019. – 96 с.

ISSN 2617-2305

Тэма нумару: Касцюшка – герой двух кантынентаў, але не шчаслівы чалавек.

Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Дзмітрый Станкевіч, Вячаслаў Насевіч, Аляксандр Пашкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Буча, Алесь Белы, Паўліна Скурко, Улад Швядовіч, Уладзімір Ляхоўскі, Аляксандр Гужалоўскі, Максім Гацак, Алесь Гаршкоў, Максім Маханькоў, Андрэй Вашкевіч, Павел Булаты, Дзяніс Лісейчыкаў, Мікалай Нікалаеў, Юры Кур’яновіч, Анатоль Сцебурака, Алесь Кудрыцкі.


АНОНС НУМАРУ АД РЭДАКЦЫІ

Цэнтральная постаць трэцяга нумара "Нашай гісторыі" за 2019 год – Тадэвуш Касцюшка. У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад перадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?

І біяграфія – няпростая – Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.

У №3 вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы, біяграфію Канстанціна Сіманава, які не плакаў  па жонцы, а плакаў па Сталіну. Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.

Традыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый “з першых вуснаў”, успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам  з цікавых артыкулаў варта адзначыць “Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад” пра тое, як 17-гадовы хлопец  з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі  з розных канцоў Еўропы. А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Мурзёнак Пётра
Гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісторыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі.
Тэма нумару: Галоўная памылка Фелікса Дзяржынскага. Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Васіль Герасімчык, Святлана Міхайлоўская, Алесь Казакоў, Андрэй Шпунт, Алесь Белы, Ганна Севярынец, Максім Маханькоў, Паўліна Скурко, Сяргей Астанковіч, Андрэй Вашкевіч, Людміла Жук, Сяргей Шабельцаў, Уладзімір Скрабатун, Зміцер Дрозд, Святлана Брайчук, Антон Рудак, Алесь Кудрыцкі і іншыя.
Зборнік прысвечаны разнастайным пытанням рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве XVI–XVIII стагоддзяў. Асаблівая ўвага нададзена адносінам, што складваліся паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, рэлігійным практыкам і канфліктам.