Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Вандроўка Пэтсана
13.80 руб.
Памер: 210x290 см
Вага: 420 гр.

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамПадсэрыя "Каляровы Ровар"Нурдквіст Свэн

Апісаньне

Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2018. — 30 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 25).

ISBN 978-985-7207-04-6

© Sven Nordqvist, тэкст, ілюстрацыі, 1992
© Bokförlaget Opal AB, 2016
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2018
© Афармленне, выданне на беларускай мове. ПУП «Кнігазбор», 2018

Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..


Фрагмент з кнігі

     ...Пэтсан разгарнуў намёт. Ён адразу ж пазнаў пах старой тканіны, узгадаўшы, як утульна было калісьці спаць у намёце. Хаця гэта было так даўно, калі ён быў зусім малады. А можа, паспрабаваць яшчэ разок? Яму якраз трэба праверыць, як працуе адна штука, якую ён толькі што вынайшаў.

     Фіндус тым часам запоўз у намёт.

     — Хачу тут спаць, — сказаў ён. — А мы можам пайсці ў вандроўку ў горы? Дарэчы, а што такое горы, Пэтсан?

     — Горы — гэта такія высокія ўзгоркі на поўначы, у Лапландыі, — паспрабаваў патлумачыць Пэтсан.

     — У нас жа таксама ёсць пагорак за майстэрняй. Можна павандраваць там, — прапанаваў Фіндус.

     — Якая ж гэта вандроўка тады? Тут жа пятнаццаць хвілін хады, — сказаў Пэтсан.

     — Але нам і не трэба ісці ў сапраўдную вандроўку, Пэтсан. Мы трошкі паходзім, а потым паспім у намёце...

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Кніжка-кардонка Свэна Нурдквіста і Юі Вісландэр пра Маму Му і Крумкача для самых маленькіх беларусаў і беларусак у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Мама Му хоча зрабіць столькі ўсяго вясёлага і незвычайнага, але яе сябар Крумкач увесь час кажа ёй НЕЛЬГА. Пакуль аднойчы Крумкач не вырашае павесяліцца разам з Мамай Му…
Гапеева Вольга
“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.
Лабадзенка Глеб
Выйшаў з друку працяг кнігі "дзіцячая заМова", куды ўвайшлі новыя 120 малюнкаў, створаныя за апошні год.