Мой цвік
9.90 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 170 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-7021-46-8
Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” — прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны ісвет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на ўнутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў літаратуры, як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.
За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2015 год.
Аляксей Палачанскі: “Мае апавяданні — гэта мае жыццёвыя гісторыі” (Юрась Ускоў, BUDZMA.BY)
ЗМЕСТ
Паміж дарог
Два Раманы
Мой цвік
Пад столлю
Далёкія агні
Паглядзіце на палявыя лілеі
Пельмені. Судзілішча едакоў
Двое
На кавалкі
Канвульсіі
У гасцях
Як закопвалі дубы
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.