Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

След, вечна жывы
14.90 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 450 г

Purchase


ПрозаПубліцыстыкаКнігазбор (выдавецтва)КрытыкаСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Палуян Сяргей

Апісаньне

Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні / Сяргей Палуян ; укладанне, падрыхтоўка тэксту, аглядныя аналітычныя артыкулы, прадмова i каментар Таццяны Кабржыцкай, Вячаслава Рагойшы.  — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 336 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 114).

ISBN 978-985-7207-51-0

Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў. Укладальнікі кнігі ставяць Сяргея Палуяна поруч з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Вацлавам Ластоўскім, рашуча і доказна ўпісваюць яго асобу ў панараму гісторыка-філасофскіх, эстэтыка-культурных характарыстык беларускага Адраджэння пачатку ХХ ст.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ліцьвін Аркадзь
Раман мае на мэце вярнуць беларускую шляхту, якая здолела пакінуць незнішчальны след у гісторыі і культуры беларусаў, беларускаму чытачу. Першая кніга “Прастрэленага талера” ўводзіць у складаныя абставіны бескаралеўя пасля смерці Яна ІІІ Сабескага. Шляхта рыхтуецца выбіраць новага караля і вялікага князя. Пачынаецца змаганне за пасад Рэчы Паспалітай.
Несцярэнка Юры
Гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Галубовіч Леанід
Зборнік змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства.