Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну = Ramaniuk Dzianis. Belarus. Ein kleines buch über ein großes land Belarus

There is no image yet

Апісаньне

Тэкст і фотаздымкі Дзяніса Раманюка. — Мінск: Дзяніс Раманюк, 2013. — 320 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90301-6-1

На беларускай і нямецкай мовах.

У гэтай маленькай паводле фармату і ёмістай паводле зместу кнізе можна пабачыць ці не ўсё самае цікавае, што ёсць у Беларусі: замкі, бажніцы, разлогі палёў і люстры азёр, творы народнага мастацтва, вялікія гарады і ўтульныя мястэчкі, прыгожыя краявіды і людзей Беларусі. Невялікі фармат выдання робіць яго цудоўным і зручным сувенірам.

Кожны экзэмпляр кнігі ўкладзены ў футарал і адмысловы папяровы пакет, што падкрэслівае яе арыгінальнасць.

Альбом узнагароджаны дыпломам I ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе “Мастацтва кнігі — 2014” у намінацыі “Найлепшы фотаальбом”.

Гэты альбом адрозніваецца ад іншых кніг пра Беларусь сваім арыгінальным памерам — 10х10 см — пры значнай таўшчыні, роўнай 3,5 см. Аб’ём кнігі — 320 старонак, на якіх размешчаныя 300 каляровых фотаздымкаў. Кніга выдадзеная ў дзвюх моўных версіях: на ангельскай і рускай мовах і на беларускай і нямецкай мовах.


Пра аўтара

Сайт Дзяніса Раманюка

Дзяніс Раманюк: "У параўнаньні з бацькам я — гультай" (Сталкер Свабоды, SVABODA.ORG)


Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Грыб Тамаш
Кніга ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці.
Барадулін Рыгор
Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых.
Быкаў Васіль
Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына В. Быкава 1981–1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі і калектыўныя творы.