Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларускія народныя строі

Беларускія народныя строі

Апісаньне

Укладальнік і мастак Дзяніс Раманюк. 2-е выд. — Мінск: Выдавец Дзяніс Раманюк, 2014. — 80 с.; іл. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90301-8-5

На беларускай, ангельскай, нямецкай і францускай мовах.

Альбом “Беларускія народныя строі” прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў — нацыянальнаму адзеньню. Шматгадовыя экспэдыцыі, навуковыя дасьледаваньні і аналіз, праведзеныя прафэсарам у 1960—90-я гады 20 стагодзьдзя, далі плён. На іх падставе ён упершыню ў гісторыі Беларусі ажыцьцявіў сыстэматызацыю і рэгіянаваньне беларускага народнага адзеньня.

Наступным вынікам гэтай працы стала стварэньне мастацка-графічных рэканструкцыяў. 62 найлепшыя зь іх рэпрэзэнтуюць старонкі гэтага выданьня. Падзеленыя на 7 рэгіёнаў малюнкі 34 строяў і рэгіянальная мапа ўяўляюць зь сябе суцэльную панараму вытанчанай прыгажосьці твораў беларускіх жанчын.


Пра аўтара

Міхась Раманюк. Артыкул у Вікіпэдыі


ЗЬМЕСТ Паглядзець

Ад выдаўца Паглядзець

Прадмова Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Жукоўскі Станіслаў
Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі (1875—1944) — сусветна вядомы мастак лірычнага і сядзібнага пейзажа і інтэр’ера, які пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну — звыш 600 твораў, што захоўваюцца ў вядомых еўрапейскіх музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях.
Баразна Міхаіл
Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. Найбольшы поспех мастацтва кнігі Беларусі прыпадае на другую палову XX стагоддзя.
Хруцкі Іван
Іван Хруцкі (1810—1885) — прызнаны майстар нацюрморта, партрэтыст, аўтар пейзажаў, інтэр’ераў, алтарных карцін, абразоў. Да адметных асаблівасцяў творчасці жывапісца можна аднесці ўвагу да дэталяў, стараннасць прапрацоўкі фактуры, паэтызацыю паўсядзённасці. Іван Хруцкі — адзін з заўважных прадстаўнікоў стылю бідэрмеер у еўрапейскім жывапісе.