Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Каштаны ў кішэнях
5.80 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 215 г

Purchase


ПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"Русецкая Наталля

Апісаньне

Вершы. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 144 с. — (Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"; выпуск 15).
ISBN 978-985-7119-43-1

Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам.


Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.
 
Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле глабальнасці і непрадказальнасці ўсяго існага ярка адбіваюцца ў вершах пані Наталлі поруч з настальгіяй, тугою па Беларусі, па канкрэтных нашых гарадах, мясцінах і вуліцах. Напрыклад, верш “Цягнік Берасце—Менск”, у якім лірычная гераіня з нецярплівасцю чакае сустрэчы з роднай зямлёй:
 
          Час спыняецца ў пяць гадзін,
          калі да Менску застаецца гадзіна з нечым,
          а займацца зусім ужо няма чым,
          і цягнік пакрысе заязджае ў маўклівы вечар.
          Ты глядзіш на гадзіннік: цікай ты, не маўчы!
          давай, хутчэй перасоўвай стрэлкі,
          што ж яны захраслі ў табе, нібы стрэмкі?..
 
(Паводле LIT-BEL.ORG)

 
ЗМЕСТ
Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бастунец Андрей
Первая книга стихов Андрея Бастунца “У непарадного подъезда” была подготовлена к печати ещё в 1996 г., но выходит в свет только сейчас. Кроме неё, в сборник “Доказательство движения” включены избранные стихотворения автора, написанные в период с 90-х годов по конец 2015 г.
Рублеўская Людміла
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай — гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.
Купала Янка
Факсымільнае выданьне другога зборніка паэта, які выйшаў у 1910 годзе ў Пецярбурзе.