Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Рыґведа. Кола I
29.00 руб.
Памер: 145x200 мм
Вага: 855 г

Purchase


ПеракладыПаэзіяРэлігійная літаратураМедысонтКультуралёгіяРэлігія

Апісаньне

Пераклаў з санскрыту Ігар Кулікоў. — Мінск: Медысонт,  2016. — 592 с.

ISBN 978-985-7136-16-2.

Пераклад зроблены з выданьня:
Ṛgveda-saṃhitā with the commentary of Sāyaṇācārya / Vol. I. Mandal I.
Pune: S.R. Sardesai, Samarth Bharat Press, 1933. 1147 p.

Гэтая кніга — першы поўны пераклад першага кола Рыґведы на беларускую мову, зроблены Ігарам Куліковым, паэтам, знаўцам санскрыту, перакладнікам са старажытных моваў.

Рыґведа — найстаражытнейшы моўны твор індыйскае цывілізацыі. Гэта збор хвалебнаў, прысьвечаных розным багом — перадусім Індру ды Аґні. Ужо некалькі тысячагодзьдзяў з пакаленьня ў пакаленьне брагманы бездакорна перадаюць Рыґведу па памяці. Мова гэтага помніка — санскрыт, бадай, сама архаічная сярод усіх індаэўрапейскіх моваў. Слухаючы альбо чытаючы Рыґведу, мы ня проста можам далучыцца да старажытнай традыцыі, але й зазірнуць у сьвядомасьць адных зь першых паэтаў чалавецтва.


ПЕРАДМОВА Паглядзець

ФРАГМЭНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Вярцінскі Анатоль
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.
Арлоў Уладзімер
Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё”.