Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Мільярд удараў

Мільярд удараў
0.97 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 360 г

Purchase

Няма на складзе
ГаліяфыПрозаДраматургіяСэрыя "Другі фронт мастацтваў"Станкевіч Юры

Апісаньне

Аповесці, апавяданні, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2008. – 324 с., 300 ас. – (Другi фронт мастацтваў). ISBN 978-985-6800-81-1 Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія «Эрыніі», аповесць «Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”», п’еса «Гарпіі», шэраг вострасюжэтных апавяданняў. Дзеянне прадстаўленых у зборніку твораў адбываецца ў нашым складаным часе, але на гэтай падставе аўтар выкрышталізоўвае мінулае і мадэлюе будучыню. Самыя неверагодныя з’явы сённяшняй рэчаіснасці, яркія і часам трагедыйныя сітуацыі нашых дзён намаляваў у апавяданнях і аповесцях Юры Станкевіч <…> Творы пазначаныя сучасным падыходам да праблем новага часу: тут раскрываюцца негатыўныя моманты, якія ўварваліся ў наша жыццё – бездухоўнасць, раз’яднанасць, адсутнасць ідэалаў, страта чалавечнасці. Нягледзячы на гэта, перамагаюць чалавекалюбства, духоўны пачатак, шчырасць і спробы адшукаць праўду жыцця. Уладзімір НАВУМОВІЧ Ю. Станкевіч не гуляе і не збіраецца гуляць з чытачом у аніякія папулярныя гульні — ні ў гастранамічныя, ні ў ідэалагічныя, дзе найпрасцей схлусіць чалавеку альбо прыўкрасіць ягоную рэчаіснасць, чым адкрыць вочы на Зло, якому немагчыма не супрацьстаяць, каб выжыць, даючы, можа, апошні шанец Дабру на абарону чалавечнага ў чалавеку, родавага ў народзе, нацыянальнага ў айчынным. Леанід ГАЛУБОВІЧ

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.