Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Дыктатар
9.00 руб.
Памер: 125x220 мм
Вага: 200 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамСтарк Ульф

Апісаньне

Ілюстратар Лінда Бундэстам. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 36 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-71-7.

Хто павінен баяцца дыктатара? Усе. Хто павінен суцяшаць дыктатара? Усе. Хто павінен услаўляць дыктатара? Усе. Але калі дыктатар яшчэ зусім маленькі, ён можа ўрэшце застацца ў адзіноце, бо наўрад ці загадаеш камусьці быць тваім сябрам.

Кніга пра хлопчыка, які перакананы, што свет круціцца вакол яго.

“Гэта кніга пра маленькага загадчыка, які загадвае ўсім. Думаю, што многія з Вас, чытаючы гэтую кнігу, пазнаюць саміх сябе ва ўзросьце ад трох да пяці год. У залежнасьці ад краіны, дзе чытаюць гэтую кнігу, у людзей розныя варыянты. Гэтая кніга — гэта хлапчуковы варыянт “Піпі Доўгай Панчохі”. Таксама ў кнізе ёсьць і рамантычны момант — гісторыя каханьня ў дашкольным узросьце. Герой закаханы ў маленькую дзяўчынку і хоча ўразіць яе сваімі ўчынкамі, але ў яго нічога не атрымліваецца. І пасьля гэтай няўдачы ён вырашае, што дыктатарам не будзе, а будзе малпачкай”.

(Ульф Старк пра кнігу)


Пра аўтара

Ульф Старк (Ulf Stark) — адзін з самых вядомых эўрапейскіх дзіцячых пісьменьнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. А з 1984 году вырашыў цалкам прысьвяціць сябе дзіцячай літаратуры.

Ляўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсэна (2000 г.).

Яго творы пераклалі на многія замежныя мовы.

Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Глобус Адам
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.