Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзіцячы маніфест

Дзіцячы маніфест

Апісаньне

Аповесць, апавяданні / Кірыл Стаселька. — Мінск: Галіяфы, 2015. — 192 с. — (Серыя “Час Воблы”; выпуск 7).

ISBN 978-985-7140-08-4.

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі “Дзіцячы маніфест” — спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам.

У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго “Я”.


Пра кнігу

Пакуты юнага Сартра (Наста Грышчук, Радыё Свабода)


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Станкевіч Юры
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
Гапеева Вольга
«Чорныя макі» – гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.
Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.