Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Берагі майго юнацтва
14.00 руб.
Памер: 105x165 см
Вага: 295 гр.

Purchase


ПеракладыПаэзіяСыс Анатоль

Апісаньне

Вершы, пародыі / Укладанне, прадмова Алесь Бяляцкі; мастачка Дар’я Бунеева. — Мінск : Галіяфы, 2016. — 250 с.

ISBN 978-085-7021-97-0

“Берагі майго юнацтва” — цудам ацалелы паэтычны зборнік Анатоля Сыса, у які ўвайшлі вершы пазнейшых часоў…

Невядомыя “берагі” паэзіі Анатоля Сыса (Алесь Бяляцкі)


          * * * * *
         
          Коні
         
          Караванам па бяжмежнай пойме
          Праклінаючы халодны бляск вады,
          Нібы айсберг рыжы, блудзяць коні,
          Звар’яцеўшы ад пустой хады.
         
          І, здаецца, што туман абрыдлы
          Назаўжды закрэсліў пах зямлі,
          Грывы мокрыя, як птушак скрыдлы,
          Безнадзейна па вадзе плылі.

          На дыба табун шалёна ўзняўся,
          У іржанні чуўся сэрца крык —
          За тумана бераг паказаўся
          І, як здань, у гэты ж момант знік.

          Што было далей ніхто ня знае,
          Толькі ў маі чутны шум вады —
          Гэта коні бераг свой шукаюць,
          Звар’яцеўшы ад пустой хады.

          * * * * *


ЗМЕСТПаглядзець

Прарок свабоды і незалежнасці. Прадмова Алеся Бяляцкага Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Данілаў Павел
У гэтай кнізе магілёўскага паэта Паўла Данілава сабраны яго лепшыя вершы аб жыцці, каханні, малой радзіме. Кніга працятая самабытнасцю чалавека Прыдняпроўскага краю. Не апошняе месца ў ёй нададзена і творам гістарычнай тэматыкі.
Аксак Валянціна
Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
Канановіч Ігар
У дэбютным зборніку “Астэроід” увазе чытача прапаноўваюцца выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах “Мір, падобны да раю”, “На арбіце тваёй”, “Бог ёсць зіма” змешчаныя вершы ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека.  Застаўся апошні асобнік .