Абвяржэнне
7.90 руб.
Памер: 120x185 мм
Вага: 170 г
×
Стварыце новы сьпіс, каб дадаць у выбранае:
Дададзена ў выбранае. Паглядзець..
Выдалена з выбранага
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Сто выбраных вершаў / Укладанне Андрэя Хадановіча; паслямова Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: I. П. Логвінаў, 2012. — 132 с. — (Серыя “Я кнігу маю”).
ISBN 978-985-562-006-9.
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі (Андрэй Хадановіч. Ад укладальніка).
ЗМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам
Слова ад укладальніка
Абвяржэнне
Снежны вецер
Едуць цыганы
У непагоду
Дождж, дождж, дождж
Апошняя старонка
Над вадой
У карчме
У камісійным магазіне
Камяні
У садавода
Прасіў я
Сентыментальная трагедыя
Творчая спрэчка
Ave Maria
Роздум
Вецер радзімы
Тапор
Сямейны фотаздымак
Грыбы
Балада
Дарогай з сенажаці
Шыбы старой камяніцы
He толькі ўзяў таму я гэту мову
Надпіс на кнізе
Класік
Была калісьці
Касманаўт
Як хутка дождж перагрымеў
На мосце
Весняя калыханка
Пасля вяселля
У дождж
Паэзія!
Зацьменне сонца
На юбілеі славутым яго…
Колер снегу
Скептыкі праверылі неба
Можа таму, што ў маладосці
Стрэлкі гадзінніка
Ціха-ціха на світанні
Выкуп нявесты
Маўчанне тваё
Уся зямля гарыць у майскай квецені…
Мне здалося, што ты мяне аклікнула…
Учора, правёўшы 597-е пасяджэнне…
Спрэчка з ценем
Вучань класікаў
Летні дождж
Дождж такі густы
Адкуль у цябе столькі радасці
Пад елкай у дождж
Што выклікала яе гнеў
Наднёманскія сенажаці
Вершы мае — часовыя прыстанішчы…
Сустрэў несмяротнага…
Аднойчы я ішоў з Дантэ…
У парэпанай раме дзвярэй
Раніцай з вулля сонца
Быццам шорах на печы…
Гэты яблык
Нікому, як табе
Цябе не віню
Разбітае люстэрка
I радасць — ніякая радасць, а горыч…
Твой цень
Слава
Бутэлькі
Начная варта
3 дзённіка д’ябла
Ты павіталася…
Было самотна…
Сярэдні верш пра каханне
Перад Новым годам
Тыгравая шкура
Паглядзі, і сёння…
Ідзе сляпец, асцярожна...
Калі вы будзеце…
Прышыўка гузіка
Якім
Даруйце
Над адказамі малых
Павучае старая варона
Па тым, што нас, паэтаў…
Як не пазайздросціць
He ведаю…
Месячнай ноччу
Чаму настаў вечар
Цяжэй за ўсё гаварыць
Я шукаў цябе, праўда
“Ай!” — люблю
Здаецца, як і ва ўсіх…
Выбачай за мой сціплы
Адрамантавалі дарогу
Начны госць
Ha расстайным парозе
Карынфская ваза
Бяссмерце
Хоку
Чмель
Альгерд Бахарэвіч. Права на арытмію
Пра аўтара Паглядзець цалкам
Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко, 1912—1995). Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці). У 1914 г. разам з сям’ёй паехаў у эвакуацыю й апынуўся ў Маскве. 3 1926 г. жыў у Вілейцы. Працаваў у легальных і падпольных віленскіх перыёдыках. Пісаць вершы пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназістам, друкавацца — з 1932 года. За ўдзел у выданні часопіса “Часопіс для ўсіх” быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі (1932). Пасля прыходу Саветаў у Заходнюю Беларусь працаваў у сектары нацыянальных школ Вілейскага абласнога аддзела народнай асветы. У гады вайны працаваў у газеце “За Савецкую Беларусь” і агітплакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Галоўны рэдактар часопіса “Полымя” (1948—1966), першы сакратар/старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (1966—1990).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР i СССР, старшыня Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер чатырох ордэнаў Леніна і шматлікіх іншых узнагародаў, сярод якіх афіцэрскі крыж Адраджэння Польшчы й ордэны Заслугі ПНР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948), Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), Дзяржаўнай прэміі БССР (1966). Народны паэт Беларусі (1968). Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і вуліца ў Мінску.
Зборнікі паэзіі Максіма Танка Паглядзець цалкам
“На этапах” (Вільня, 1936)
“Журавінавы цвeт” (Вільня, 1937)
“Пад мачтай” (Вільня, 1938)
“Праз вогненны небасхіл” (1945)
“Каб ведалі” (1948)
“На камні, жалезе і золаце” (1951)
“У дарозе” (1954)
“След бліскавіцы” (1957)
“Мой хлеб надзённы” (1962)
“Глыток вады” (1964)
“Хай будзе святло” (1972)
“Дарога, закалыханая жытам” (1976)
“Прайсці праз вернасць” (1979)
“За маім сталом” (1984)
“Збор калосся” (1989)
“Мой каўчэг” (1994)
Errata (1996)
Ад укладальніка
Некалі Вальтэр так сказаў пра свой збор твораў, дзе было каля сотні тамоў: “3 такім багажом да нашчадкаў не даехаць”. Максім Танк напісаў сямнаццаць паэтычных кніг, не лічачы паэмаў, перакладаў, вершаў для дзяцей, прыжыццёвых збораў твораў і шмат чаго іншага. Нешта пісалася на злобу дня — і засталося ў сваім часе. Нешта дазволіла аўтару застацца жывым, атрымаць свае ўзнагароды й пасады — і дзякуй Богу.
Але разам з тым пісалася паэзія. Па дзіцячы наіўная і афарыстычна мудрая. Іранічная і самаіранічная. На дзіва свабодная, на фоне тагачаснай гісторыі. На дзіва еўрапейская, калі згадаць пра тагачасную палітычную геаграфію. Магчыма, найцікавейшая паэзія сваёй эпохі.
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў, але тыя, што з пэўнасцю “даехалі да нашчадкаў”. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.
Альгерд Бахарэвіч. Права на арытмію (паслямова) Паглядзець цалкам
Чытаць шмат каго з беларускіх савецкіх паэтаў можна і з заплюшчанымі вачыма. Пагатоў, гэтыя паэты і самі былі б не супраць, каб мы ветліва замружваліся там, дзе трэба. Такія правілы гульні. Прафесійнаму сляпому, якога так старанна выхоўвалі ў кожным беларускім чытачу нашыя акулісты ад літаратуры, зусім няцяжка заплюшчыць вочы на пэўныя вершы — было б жаданне і трохі патрыятызму на рагавіцы. Можна, не адчуваючы дыскамфорту, праігнараваць узнёслыя радкі пра леніна-сталіна, пра партыю і Маскву, можна не заўважаць чырвоны сцяг, які рэгулярна ўсплывае ў беларускай літаратуры то плашчаніцаю, то гальштукам, то членскім білетам — непрамакальнымі рэчамі прыбітага да берагу за сто метраў адсюль тапельца. Можна прагарнуць з заплюшчанымі вачыма старонкі, дзе, быццам з незакручанага крана, вечна будзе капаць замілаваная сляза па вялікай расейскай мове, без якой, як вядома, мы ўсе адразу ж памрэм у страшных пакутах, сутаргава хапаючы паветра высахлымі жабрамі. Можна. Бяда толькі ў тым, што калі вочы нарэшце адплюшчыць, ад паэта можа нічога і не застацца: кніжка скончылася. Аўтар, як высвятляецца, пераважна з такіх вершаў і складаўся. Прыкладаў хапае — але чытацкія вочы ўсё адно мружацца; з ветлівасці, павагі ці проста ад страху перад люстэркам — пытанне іншае.
На шчасце, кнігі Максіма Танка можна разгортваць, не змушаючы сябе да гэткіх карысных практыкаванняў, і смела ўчытвацца ў кожны радок. Бо нават калі прыбраць усё тое, што ён, шчыры камуніст, панапісваў пра леніна, партыю, сцяг і Маскву (а гэтага хопіць на цэлую асобную кніжку), застанецца столькі сапраўднага і файнага, што і прафесійны сляпы міжволі празерыць. Танк — апраўданне беларускай савецкай паэзіі, яе права так называцца. Філосаф з партбілетам, думаннік, наіўнасць якога мяжуе з мудрасцю, а местачковасць часам дасягае маштабаў касмапалітызму — ці наадварот. Літаратар, разабрацца ў якім няпроста — а можа, і немагчыма.
У прадмове да выпушчанага Саюзам застабільных пісьменнікаў збору твораў Танка ёсць цікавае спасыланне на словы Уладзіміра Конана: маўляў, наш паэт Танк па ўзроўні не ніжэйшы за лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, а за некаторых з іх, можа, і вышэйшы. Тут чуваць хутчэй раздражнёнасць Нобелеўскім камітэтам, чым ацэнку Танка як паэта, але пагадзіцца з ёй можна. Наогул жа, тая прадмова вытрыманая ў самых што ні ёсць застабільных тонах і больш нагадвае нейкі бясконцы прыпознены некралог-панегірык, напісаны паводле прынцыпу “пра нябожчыкаў або добра, або яшчэ лепш”. Паводле яе, Танк быў “чалавек вялікага прыродна-гуманістычнага дару, незвычайнай зместавай ёмістасці і гарманічнасці мастацкага таленту, рэдкай душэўна-псіхалагічнай арганізацыі, маральнай чысціні і прыцягальнай сілы... гранічна сціплы, сумленны, чулы, высакародны, дасціпны, просты... таленавіты арганізатар нацыянальнага літаратурна-мастацкага працэсу... быў дзяржаўным чалавекам... рэдкі, унікальны чалавек, клапатлівы... жыў самымі светлымі думкамі і ідэямі, якімі можа жыць чалавек”.
Прачытаўшы такое, нават неяк дзіўна становіцца, як ён наогул здолеў адысці ў лепшы свет — пры гэткіх алімпійскіх перавагах над простымі смяротнымі; і чаму гэты дзяржаўны чалавек-анёл не выставіў смерць за дзверы свайго кабінета, напісаўшы папярэдне на яе заяве кароткую рэзалюцыю: “Адмовіць”?
Мяркуючы па вершах Танка, сам ён такія панегірыкі на свой адрас цярпець не мог. Пачынаючы прыкладна з шасцідзясятых гадоў, ён усё часцей адгукаецца на бясконцыя паседжанні і калектыўныя ўслаўленні каго б ні было стомлена-іранічнымі радкамі.
“Учора, правёўшы 597-е пасяджэнне,
Абвяшчэнне я напісаў:
Мяняю сваю кватэру на Алімпе
На будан у лесе ці зямлянку...”
I пры гэтым ён прымае ўсеагульнае прызнанне як належнае: нікуды не падзенешся, на Алімп ён мае поўнае права. Ён наогул паўстае ў тэкстах вельмі ўпэўненым у сабе і сваім дары. Ад яго дастаецца графаманам і наогул дурням ад літаратуры — і што б там ні казалі цяпер пра тое, што сам панятак “графаман” сваё аджыў, я ведаю, за што, і разумею Танка: за адсутнасць уласнага голасу.
“Дзяржаўны быў чалавек”... А вось цяжка сказаць, на чыім ён быў бы цяпер баку: застабільным ці пятакалонным? Бо, як любы дзяржаўны чалавек, гатовы быў, калі трэба, атаясаміць радзіму з дзяржавай. “Я не памылілася, скажа Радзіма, калісьці даверыўшы песню яму”, — піша ён сам пра сябе, паэт-даручэнец пры Радзіме па асабліва важных справах. Радзіма як найвышэйшы начальнік, загады якога выконваюцца без пярэчанняў. Такім Нобелеўскую прэмію сапраўды не даюць, анархізму бракуе. Напэўна, у наш час яго абурала б подлая, безаглядная русіфікацыя, роўнай якой не ведаў нават Савецкі Саюз эпохі росквіту Танка-паэта. Абурала б разбурэнне тых “шыбаў старых камяніц”, пра якія ён пісаў некалі, што нават выціраць іх трэба асцярожна — каб “не сцерці ценяў людзей, якія некалі ў тыя шыбы глядзелі”. Незадоўга да смерці ён пісаў у адным з вершаў, што баіцца зазіраць у геаграфічны атлас, каб не пабачыць там тэрыторыю з надпісам “Тут калісьці была Беларусь”. Прадчуваў нешта. Цяпер нашая чарга баяцца геаграфіі не менш, чым геапалітыкі.
I ўсё ж — перадусім паэт... Таго, хто гатовы здзіўляцца, Танк здзіўляе яшчэ ў юнацтве. Спачатку, ясная справа, сваім псеўданімам: трохі недарэчным і абсалютна незвычайным сярод жаласлівых і бяскрыўдных, як кусцікі на школьным стадыёне, імёнаў іншых жывых і мёртвых праграмных класікаў. Рэдкая, дарэчы, з’ява: кароткі псеўданім Танка гучыць цяжка і грувастка. I ўжо затым — сваімі тэкстамі, якія з гэтым штучным псеўданімам ніяк не стасуюцца: Танк — паэт лірычны і задуменны, што б ні казаў пра тое, што ён уяўляе сябе громам і крыкам папярэджання. Паэт-наватар, які адшукаў для творчасці тую форму, у якой не цесна. Памятаю, як у васьмідзясятых нас з сябрамі ўразіла тое, што на свеце ёсць беларускія класікі, якія пішуць верлібрам. Узрушэнне! Пасля бясконцых аднолькавых рыфмаванак Танкавы вольныя спробы гаварыць па-свойму гучалі так, як быццам у душным пакоі сярод аднастайнага мармытання пачуўся раптам нармальны, ясны чалавечы голас. Засталося разабраць, што ж ён гаворыць.
Задоўга да таго, як ён стаў начальнікам, вышэй за якога толькі Радзіма і ЦК, Танк ужо спрабаваў гаварыць па-свойму. Есць адчуванне, што рыфмы заўсёды яго скоўвалі, і па меры свайго развіцця ён карыстаецца імі ўсё радзей і, здаецца, звяртаецца да іх у асноўным з нейкіх афіцыйных нагодаў: каб не ўзнікала сумневу ў яго палітычнай — і паэтычнай — лаяльнасці. Гартаючы збор твораў, у пэўны момант заўважаеш: рыфмаванае, традыцыйнае ў Танка збольшага ўсё ж састарэла, а вось там, дзе ён пачуваўся вольным ад навязанай яму формы, Танк і цяпер чытаецца, і праз стагоддзе будзе — бо меў што сказаць.
Ha прыкладзе забытага цяпер верша “Жэтон” 1955 года добра відаць, як пакутліва шукаў ён свой лад мовы, свае інтанацыі. Ідэя і змест гэтага верша да 10-годдзя перамогі не надта цікавыя — тут важныя толькі голас і кампазіцыя.
«3 нержавеючага сплаву гэты быў жэтон адліты,
Нумар сем мільёнаў трыста сорак пяць.
Я знайшоў яго на полі, дзе шуміць, красуе жыта,
Дзе варожыя салдаты сном бясслаўным спяць».
Дужа някепска як на савецкага паэта, які піша да памятнай даты. Нержавеючы сплаў — і жыта. I з гэтага канфлікту матэрыі ўзнікае рэчыва для верша. Але і гэта яшчэ не ўсё: чатыры радкі, а як абачліва адразу расстаўленыя ўсе акцэнты — каб не заміналі потым вольнай рэфлексіі. Якім яшчэ сном могуць спаць варожыя салдаты — толькі бясслаўным. А далей кантраст раскрываецца, прыгожа і спакойна:
“Я яго з пяску ачысціў.
Кім ты быў, забіты вораг?
Я хацеў бы знак твой родным адаслаць.
Ды не знаю, як завешся, дзе сям’я і дзе твой горад,
Нумар сем мільёнаў трыста сорак пяць”.
Добра напісана. Шмат якія пазнейшыя, знакамітыя вершы Танка будуць будавацца потым на падобных кантрастах. Думка, рух, лічбы нумару — як сімвал калектыўнай ананімнасці вайны і банальнасці зла. “Горад” — “вораг”: адчуваецца, як працуе слых. Пазней гэты самы верш знойдзе свой працяг у кароткім верлібры пад назваю “Trinke Blut” — пра тэўтонскі меч-крывасмок з такім надпісам. Там усё будзе выкшталцона і завершана, будзе ясная думка, апранутая ў пашыты дакладна па яе мерцы вобраз, і не трэба будзе таропка вымучваць непатрэбныя рыфмы. Бо далей той “Жэтон” рассыпаецца ў пыл, і паэзія ў ім знікае: невядома скуль з’яўляюцца нейкі генерал фон Шпадэль, прозвішча якога патрэбнае, каб няўклюдна зрыфмаваць з ім “гадаў”, і банда імперыялістаў, якая патаптала Танку ўсё жыта.
I ўсё ж важны крок да самога сябе зроблены. Праз чатыры гады Танк напіша, адчуваючы, што як ніколі блізкі да таго, каб знайсці сваё:
“Даўно я перастаў баяцца
Непаслухмяных рыфм і слоў
I розных там заканадаўцаў
3 вушамі, з норавам аслоў”.
Гэта — яшчэ да канца не ўсвядомлены аўтарам, але маніфест. Пакуль яшчэ рыфмаваны. Абвяшчэнне прыходу новага Танка, які баіцца толькі аднаго: “Каб верш не быў сляпым, глухім...” I каб жыццё верша не маўчала, як “мора на здымку фотарэпарцёра”. Праз трыццаць гадоў Танк, нібы мімаходзь, заўважыць, што пайшоў правільнай дарогай.
“Калісьці хапала мне ямбаў, харэяў,
Адмераных, строгіх радкоў.
А зараз пішу ў рытме свайго арытмічнага сэрца”.
Як высвятляецца, у паэзіі арытмія — супрацьлегласць анеміі. Танкавых верлібраў — адточаных амаль да дасканаласці, напоўненых унутраным гудзеннем, нібы ракавінкі, сціснутых да такога стану, калі ў вершы не застаецца нават ніводнага лішняга гуку, не кажучы ўжо пра лішняе слова, — можна набраць сабе ў калекцыю столькі, што рызыкуеш не ўтрымаць усе іх у памяці.
“Ідзе сляпец, асцярожна
Пастуквае кавенькай,
Быццам баючыся,
Каб на яго стук
Зямля не адказала:
“Калі ласка...”
Гэта, як кажуць, найвышэйшы пілатаж. А такога ў Танка процьма — і гэта нячаста бывае, каб колькасць не псавала якасць. Вось жа, дзіўным чынам у дачыненні да Танка гэтыя непаэтычныя словы “колькасць” і “якасць” гучаць неяк натуральна. Можа, таму, што паэт Танк любіў рэчы і ўводзіў іх у вершы спакойна, не баючыся змяшаць “нізкае” з “высокім”. Бо нават адна прыватная кавенька можа размаўляць з цэлай зямлёй. He ведаю, які Танк быў чалавек, прадмовы звычайна хлусяць, але паэт ён дужа чалавечны. Дробныя клопаты чалавека не выклікаюць у яго агіды, проста чалавечая прырода такая. Празаічная страхоўка — ад няшчаснага кахання. Звычайны каляндар — але з пазначаным у ім галоўным святам: днём першага пацалунку Евы. Бусел прыходзіць на рынак у пошуках танных жабаў.
Антычныя героі — у вёсцы Пількаўшчына. Робаты, футбол, лямпачкі... Тыгровыя шкуры Руставелі ў камісійных магазінах. Кантрасты. Мадрыгал “на грудках і ножках Чыліты”...
Танк — цэлая чарада нетыповасцяў. Пры ўсёй ягонай беларускасці, уросласці ў гэтую зямлю, сістэма распазнавання “свой-чужы” для Танка не будавалася выключна на нацыянальным. Вершы сведчаць, што Танк увесь свет лічыў сваім, набыткаў ягоных не цураўся — і карыстаўся напоўніцу з еўрапейскай і сусветнай культуры, досыць вольна ў іх пачуваючыся. Па колькасці прамых і прыхаваных алюзій ён, відаць, абсалютны чэмпіён у беларускай савецкай паэзіі. Ён, заварожаны фізікамі лірык, бывае, заварочвае нават туды, дзе чытачу без даведніка не даць рады. Хто здольны з ходу патлумачыць, што за “візіі Лінке” з’яўляюцца ў вершы пад падманліва-лянівай назваю “Здарэнне ў самалёце”? Лінкей маецца на ўвазе — ці нейкі немец? Трэба зірнуць у інтэрнэтах. Яго пазнейшыя вершы стракацяць цытатамі — тут табе і любімая ім лаціна, і французская, і нямецкая, і італійская, і гішпанская, і грэцкая, і польская, і розныя “мовы народаў СССР”, і нават кітайская — у адным з позніх тэкстаў нявіннае беларускае слова “Ай!” выкрываецца паэтам як замаскаванае кітайскае “люблю”. Танк з сімпатыяй піша пра Японію, падсвядома адчуваючы блізкасць сваёй паэтыкі да традыцыйнай японскай — і нічога дзіўнага няма ў тым, што пад канец жыцця ён сам пачынае пісаць хоку, да гэтага ўсё і ішло...
Калі ты нікому не жадаеш гора, павінен радавацца, што і цябе забудуць — напісаў ён некалі. Такое трэба пісаць тушшу на шаўковых стужках і вешаць над дзвярамі сваёй кватэры, побач з папяровым ліхтарыкам. Шкада, што беларусы не маюць іерагліфічнага пісьма. Бо з радасцю ў іх таксама праблемы.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Амаль гатова...
Пачакайце, калі ласка. Загрузка...