Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ა Вусцішны пакой

Апісаньне

Зборнік містычнага апавядання / укладанне Ганны Янкуты. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 444 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, кніга 2).

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7057-99-3.

Ніколі не ведаеш, што чакае цябе за наступным паваротам: выпадковы мінак, які раптам выявіцца Ктулху, ці нейкі іншы цуд, вусцішны і чароўны. Прыгожае ад страшнага часта аддзяляе ўсяго адзін крок, які і робіць містычная, магічная і гатычная літаратура. Чалавека заўсёды вабіла дзівоснае і жахлівае — бо часам толькі халодны пот і мурашкі на скуры сведчаць пра тое, што ты яшчэ жывы…

Зборнік “Вусцішны пакой” змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’яднаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра нязменную цікавасць пісьменнікаў і чытачоў да загадкавых з’яваў прыроды і цёмных бакоў чалавечай натуры.


ЗМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Эспіноса Руіс Анхела
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года!
Рублеўская Людміла
Гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай “Дагератып” мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу. Два зрэзы ў часе непарыўна звязаныя між сабою.
Тымнэттыкай Сергей
Обе повести чукотского писателя погружают в фантастическую историю, в которой военный поход армии Московии в Чукотку в XVII веке обернулся ее полным разгромом и присоединением русских земель к Чукотке. На этом фоне разворачивается романтическая история отношений чукотской журналистки и белорусского этнографа.