Лісты пра Свабоду
Апісаньне

ISBN 978-0-929849-66-9.
У выбраных лістах (2000—2014) з папулярнай радыёперадачы “Паштовая скрынка 111” слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці.
“Паважаныя сябры.
Гэтая незвычайная кніга выходзіць да 60-годзьдзя Радыё Свабода.
Тут сабраныя толькі вашы выказваньні пра Радыё. У папярэдняй кнізе нашай бібліятэкі, “Лісты на Свабоду”, зьмешчаныя вашыя лісты пра жыцьцё ў сучаснай Беларусі і адказы на іх аўтара перадачы “Паштовая скрынка 111” Валянціна Жданко.
У абедзьве кнігі ўвайшло менш за 5% ад агульнай колькасьці допісаў, якія прагучалі ў перадачы. Так, вы прачыталі правільна — толькі тры-чатыры з кожнай сотні лістоў, якія патрапілі ў эфір за апошнія паўтара дзясятка гадоў.
Каб выдаць толькі вашы пажаданьні, ацэнкі, прапановы, меркаваньні пра Свабоду, спатрэбілася б некалькі такіх кніг, як гэтая.
Думкі слухачоў таксама пастаянна гучаць у эфіры — штогод рэдакцыя атрымлівае многія тысячы камэнтароў па электроннай пошце, у сацыяльных сетках, праз тэлефон. Яны дапамагаюць нам працаваць і зьяўляюцца неад’емным складнікам радыёпраграмаў і публікацыяў у інтэрнэце.
Усе лісты на Свабоду, як і іншыя водгукі — бясцэнны гістарычны матэрыял эпохі, летапіс народнага духу, жыцьця, яго радасьцяў, расчараваньняў і надзеяў.
Дзякуй за вашу ўвагу. Заставайцеся са Свабодай!”
(Ад рэдакцыі)
ЗЬМЕСТ Паглядзець
Пра аўтара Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны (Аўтар).
Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрку — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых. Пры гэтым паэзія і проза эміграцыйных ды метрапольных аўтараў разглядаецца ў непарыўнай сувязі, як неад’емныя элементы беларускай літаратуры.
Кнігу складаюць выбраныя старонкі папулярнай радыёперадачы “Паштовая скрынка 111” прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000—2014).