Кнігі
зьніжка
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Няма на складзе
Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця.
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
Няма на складзе
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.
Няма на складзе
Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе… Адам Станкевіч — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.
Няма на складзе
У манаграфіі комплексна аналізуецца развіццё, арганізацыйныя структуры і ідэалогія нацыянальнага руху на пачатку XX ст. У цэнтры ўвагі знаходзіцца газета “Наша ніва”, якая выходзіла ў Вільні ў 1906—1915 гг.
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Няма на складзе
Гэта кніга для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям. Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер выходзіць па-беларуску ўпершыню і, безумоўна, прыцягне чытацкую ўвагу сваёй паэтычнай неардынарнасцю і выбітнасцю.
Няма на складзе
Альбом-энцыклапедыя "100 манет Вялікага Княства Літоўскага" напісаны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму хто цікавіцца гісторыяй. Ён змяшчае кароткія займальныя факты пра грошы, якія хадзілі на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбіты першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы са звярыных шкур – адказы на гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе ў кнізе, куды ўвайшлі найноўшыя адкрыцці нумізматыкі ВКЛ.
Няма на складзе
Настольная гульня распрацаваная студыяй Pras.by паводле падзеяў 8 верасня 1514 года — бітвы войскаў Вялікага Княства Літоўскага з войскамі Маскоўскага княства, якая скончылася перамогай войскаў ВКЛ.
Няма на складзе
Дзеянне навэлы адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага краю.
Няма на складзе
Напісаны ў даволі іранічным стылі, блізкім да чорнага гумару, раман лаўрэата Ганкураўскай і шэрагу іншых літаратурных прэміяў Жана Эшноза (нар. 1947) распавядае пра падзеі і акалічнасці Першай сусветнай вайны і тыя лёсы, якія сустрэлі на ёй галоўны герой Антым, яго брат і тры ягоныя сябры.
Няма на складзе
У кнізе змяшчаюцца публіцыстычныя і навуковыя творы Язэпа Лёсіка за 1921—1930 гг.
Няма на складзе
Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Няма на складзе
Перавыданне па-беларуску легендарнага рамана Джорджа Оруэла “1984”. Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству.
Няма на складзе
Выданне падрыхтавалі выкладчыкі курсаў “Мова Нанова” Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Аснову склалі матэрыялы з заняткаў, “апрабаваныя” ў 10 гарадах Беларусі. У кнізе робіцца ўхіл у практычнае выкарыстанне беларускай мовы, таму большасць слоўнікавых словаў мае прыклады ўжывання. Апроч таго, кожныя заняткі маюць граматычны дадатак і заданні для самаправеркі.