Koska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)

Фіндус можа амаль усё што заўгодна. А вось ці можа так Пэтсан? Толькі зірні, як коцік падзуджвае старога! Такія выкрунтасы Пэтсан дакладна не зможа паўтарыць. Але вядома, ёсць штосьці, што ён умее лепш за ўсіх.
З вамі ізноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор. Здарыўся няшчасны выпадак. Дзюнэ нерухомее...
Гэтая кніга складаецца з пяці розных гісторый пра Пэтсана і Фіндуса. У ёй ты сустрэнеш і курэй, і кароў, і мюклаў. Аднак тут не будзе ліса, бо Фіндус напужаў яго. Ты даведаешся, што расце ў агародзе Пэтсана, сходзіў у вандроўку і, магчыма, нават адсвяткуеш дзень народзінаў Фіндуса.
Таксама ты даведаешся крыху больш пра сваіх любімых персанажаў і пабачыш эскізы, з якіх нарадзіліся сапраўдныя кнігі.
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
А ці можна маме заблытацца, а тату стаміцца? Мама заснула, не папрасаваўшы табе кашульку? Тата забыў, што ты любіш чупа-чупсы, і не любіш, калі ён не ў гуморы? Што паробіш, мамы і таты – таксама людзі! І маюць свае правы ;) Права не быць ідэальнымі, памыляцца і стамляцца. Быць самімі сабой.
зьніжка
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
Гэта кніга пра Дзюнэ. Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым як зʼехала ў Нарчопінг. З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка!
Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…
"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.
Ці ўмеюць каровы збіраць кветкі ды праціраць пыл на падваконні? Што трэба зрабіць, каб не ўбачыць ніводнай пылінкі? Вашай увазе – вясновая прыборка ў кароўніку і крумкачовым гняздзе.
Ці вы калі бачылі, каб карова хадзіла ў бібліятэку, а крумкач пісаў кнігу? Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў уся Швецыя захапляецца прыгодамі персанажаў, прыдуманых Юяй Вісландэр, ды разглядае малюнкі Свэна Нурдквіста — лаўрэата прэміі Астрыд Ліндгрэн. Далучайцеся!
Гэта першая з дзвюх кніг, у якой мы бачым адзін дзень з жыцця дзяўчынкі Мулан, які яна бавіць са сваёй любімай бабуляй. Для чытання дарослымі дзецям.
Маленькая Мулан прыехала да бабулі. Бабуля ўсцешаная, але дзяўчынка плача — яна хоча да мамы! Але бабуля ведае, як суцешыць малую.
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.
Яміна знаходзіцца за спартовай залай. Хтосьці даўно выкапаў адтуль шмат пяску ды жвіру, і цяпер там толькі пні і галінкі. Там можна гуляць як заўгодна доўга ў якія заўгодна гульні. Усе любяць Яміну – акрамя дарослых. Яны цярпець яе не могуць!
Няма на складзе
Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.