Культуралёгія
Няма на складзе
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.
Няма на складзе
Кніга "Сцебуракаў лёс" — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі.
Няма на складзе
Невядомыя лісты Караткевіча, паэма Кульбака, навэла Ажэшкі і яшчэ шмат чаго цікавага. Сярод аўтараў нумару: Мікола Адам, Эліза Ажэшка, Мікола Гіль, Сяргей Дубавец, Уладзімір Караткевіч, Мойшэ Кульбак, Ігар Сідарук.
Няма на складзе
Кніга, якую напісаў слынны літоўскі міфолаг і рэлігіязнаўца Гінтарас Бераснявічус, стараецца адказаць на пытанне пра тое, як у розныя часы на гэтых землях, населеных балтамі і – вузей – літоўцамі, уяўлялі сабе працяг існавання пасля смерці, а таксама як і чаму ўяўленні пра гэта з цягам часу змяняліся. У кнізе багата выкарыстана звестак з параўнаўчай міфалогіі і фальклору.
Няма на складзе
Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.
Няма на складзе
Кніга складаецца з тэкстаў, што прысвечаныя дзвюм тэмам – “балцкае паходжанне беларусаў” і “дахрысціянскі светапогляд і культура беларусаў”, але пры гэтым не перагрувашчаныя навуковай лексікай. У кнігу ўвайшло таксама даследаванне пра паганскія рухі ў краінах навокал Беларусі.
Няма на складзе
Кніга Ёнаса Трынкунаса (1939–2014), запачаткавальніка этнакультурнага руху ў Літве ў 1960-я, заснавальніка і шматгадовага лідара Літоўскай супольнасці балцкай веры “Рамува”, – маштабная, напісаная з “паганскага” гледжання гісторыя Літвы, ад найдаўнейшых летапісных часоў і да нашых дзён.
Няма на складзе
Кніга "Смак беларускай кухні" ўключае тэкст на трох мовах: беларуская, руская і англійская. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 рэцэптаў напояў. У залежнасці ад таго, што звычайна елі і пілі беларусы розных станаў зімой, вясной, летам і восенню, рэцэпты кнігі размеркаваныя па сезонах. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, апісаннем інгрэдыентаў і тэхналогіяй гатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.
зьніжка
Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.
Няма на складзе
Упершыню ў гісторыі беларускай этнаграфіі Міхась Раманюк апісаў усе формы і функцыі крыжоў і надмагільляў, а таксама месцы іх усталяваньня. Значнае месца ў манаграфіі адведзена пахавальна-памінальнаму абраду ў сыстэме народнай беларускай культуры. Гэта манаграфія – адзінае выданьне, якое дазваляе чытачу так глыбока і ўсебакова пазнаёміцца з унікальным складнікам традыцыйнай культуры беларусаў.
Няма на складзе
Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця.
Няма на складзе
Толькі ўласная дзяржаўнасць здольная забяспечыць кожнаму народу як этнічнай супольнасці поўную рэалізацыю закладзеных у ім прыродай, космасам, Богам патэнцый, інтэлектуальных, мастацкіх, сацыяльна-вытворчых мажлівасцяў. Толькі дзяржаўнасць, уласная гаспадарственнасць у стараліцвінскім разуменні гэтага паняцця — надзейны шчыт абароны этнасу ад дэструктыўных сілаў, гарант вечнага быцця яго. У кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.
Няма на складзе
Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню “празрыстасці” апісаныя ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у гэтым зборніку. Кнігу склалі запісы такіх вядомых даследчыкаў ХІХ ст., як Міхал Федароўскі, Мікалай Нікіфароўскі, Павел Шэйн, Яўген Ляцкі, Севярын Малевіч, Адам Гурыновіч, а таксама сучасныя запісы.
Няма на складзе
Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовай працы Веткаўскага музея народнай творчасці па тэме “Семантыка традыцыйнага арнамента”, змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых доследаў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.
Няма на складзе
У гісторыі нацыянальнай культуры ёсць нямала амаль забытых відаў народнай творчасці, якія апошнім часам выклікаюць усё большую цікаўнасць, што стымулюе іх адраджэнне і развіццё. У поўнай меры гэта тычыцца выцінанкі. Цяпер яна — неад'емны элемент разнастайных выставаў, ёю займаюцца ў дзіцячых садках, школах, студыях, дамах рамёстваў.
Няма на складзе
Альбом "Беларускія народныя строі" прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў – нацыянальнаму адзеньню. Альбом складаецца з мастацка-графічных рэканструкцыяў і ўступнага тэкста аўтара. Альбом мае выключную эстэтычную і паліграфічную якасць.
Няма на складзе
Альбом “Беларускія народныя строі” прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў — нацыянальнаму адзеньню. Шматгадовыя экспэдыцыі, навуковыя дасьледаваньні і аналіз, праведзеныя прафэсарам у 1960—90-я гады 20 стагодзьдзя, далі плён. На іх падставе ён упершыню ў гісторыі Беларусі ажыцьцявіў сыстэматызацыю і рэгіянаваньне беларускага народнага адзеньня.