Лімарыус (выдавецтва)
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Няма на складзе
Другі выпуск беларускага біяграфічнага альманаха “Асоба і час” складаецца з матэрыялаў, прысвечаных як шырока вядомым у нашай гісторыі князю Вітаўту Вялікаму, пісьменнікам Уладзіміру Караткевічу, Васілю Быкаву і Максіму Лужаніну, архітэктару Івану Жалтоўскаму, гэтак і сціплым грамадзянам Беларусі, успаміны і дзённікі якіх дапамагаюць лепш зразумець іхны час.
Няма на складзе
У гэтай кнізе Янка Запруднік знаёміць чытача зь вершамі, пісаць якія пачаў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, і дзёньнікам часу свайго навучаньня ў Лювэнскім унівэрсытэце. Кніга цікавая дакумэнтальнымі падрабязнасьцямі, у ёй выразна выяўлена, як адданасьць беларускай ідэі гартавала характар маладога чалавека, як служэньне Беларусі рабілася справай усяго жыцьця.
Няма на складзе
"Відымусы" нью-ёрскага архівіста Лявона Юрэвіча, паводле словаў Ганны Кісліцынай, уяўляюць з сябе новы жанр для беларускай літаратуры і літаратуразнаўства, хоць і называюцца старым словам у значэнні "копіі, выпіскі". Кніга складаецца з невялікіх выпісаў-цытатаў з апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, часам з аўтарскімі каментарамі. Запісы прысвечаныя літаратуры, гісторыі, штодзённасці, як эміграцыйнай, гэтак і метрапольнай беларускай.
Няма на складзе
Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар-Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню.
Няма на складзе
Ідэя ўнікальнага коміксу “Пра Кастуся” да 150-годдзя паўстання 1863—64 гадоў нарадзілася ў асяроддзі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Праект выношваўся і рэалізоўваўся каля 9 месяцаў, а ў яго аснову паклалі п'есу Уладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі: смерць i неўміручасць”.
Няма на складзе
Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (сапраўднае імя Альфрэд Радзюк, 1922—1978) на радзіме. Нарадзінец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх формах.
Няма на складзе
У кнігу твораў Лявона Савёнка (1897—1974) увайшлі ўсе выяўленыя на сёння яго аўтарскія тэксты: фельетоны, нарысы, артыкулы, аповесць “Запіскі эмігранта” (“Дзённік Ів. Ів. Чужанінава”). У дадатку змешчаныя мемуары жонкі “караля фельетона” — Апалоніі Савёнак (1901—1982), дзяячкі беларускага адраджэньня пачатку XX стагоддзя.
Няма на складзе
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.
Няма на складзе
Успаміны беларускага дзеяча Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: Уладзіміра Жылку, Змітра Жылуновіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых.