Літаратурныя прэміі
Няма на складзе
Дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда. Ці не стаяць за гэтым усім адна бабулька і яе кот?
Няма на складзе
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Няма на складзе
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016" .
Няма на складзе
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
Няма на складзе
Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” — прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны ісвет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на ўнутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў літаратуры, як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм. За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2015 год.
Няма на складзе
Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе.
Няма на складзе
Падарожжы амалоджваюць душу, робяць больш пільным позірк, думку, больш вострымі розум і пачуцьці. Падарожжы дапамагаюць нам вяртацца да саміх сябе. Мы жывем у дынамічным сьвеце, дзе безьліч людзей перасоўваюцца ў прасторы. Але меншасьць падарожнічае, гэта вандроўнікі зь вялікай літары. Да такіх вандроўнікаў належыць Сяргей Абламейка.
Няма на складзе
“Не адпускай мяне” — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.
Няма на складзе
Васіль Грынь. Родам з Маладэчна, займаецца турыстычнымі паслугамі. Купіў хутар Засцянак Скрыплеў на Валожыншчыне, дзе і займеў цудоўнага суседа, адметнага сваёй дасціпнасцю і непасрэднасцю. Размовы з Браніславычам, замалёўкі з мясцовага жыцця, а яшчэ крыху ўспамінаў з дзяцінства і дарослае іх усведамленне — вось што складае гэтую кнігу. Адметна, што напісана яна каларытнай гаворкай.
Няма на складзе
"Песні для мёртвых і ўваскрэслых" – гэта лірычны міф пра тое, як гісторыя гвалту жыве ў асобным чалавеку. Паэтка спявае свае Lieder у цемры рымскіх касцёлаў, у святле памяці, уяўлення, гісторыі і музыкі.
Няма на складзе
“Праведная галеча” — гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага “ядлаўцовага” народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага “маленькага чалавека”.
Няма на складзе
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.
Няма на складзе
“Пячора” — раман знакамітага партугальскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1998 года Жазэ Сарамагу (1922–2010). У творы пісьменнік звярнуўся да міфа аб пячоры Платона.
Сям’я вясковых ганчароў прадае свой посуд у аграмадным Цэнтры, дзе людзі жывуць, працуюць, наведваюць крамы. Але іх вырабы не патрэбны ў горадзе — посуд перасталі пакупаць. Хутка і ганчары становяцца жыхарамі Цэнтра. Пераезд памяняе жыццё цэлай сям’і.
Няма на складзе
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русалкі клічуць.
Няма на складзе
Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” — гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных узрушэнняў канца дваццатага стагоддзя і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. “Рыбіну кроў” можна чытаць як аповед аб змаганні маленькіх людзей з вялікай уладай і як аповед аб змаганні маленькіх людзей за сваю ідэнтычнасць, сваё месца ў часе і прасторы. I ў першым, і ў другім выпадку беларускі чытач знойдзе шмат паралеляў з уласным жыццём.
Няма на складзе
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э… 28 траўня 2019 году кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год.
Няма на складзе
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.
Няма на складзе
Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”