Мастацтва
Няма на складзе
Іван Хруцкі (1810—1885) — прызнаны майстар нацюрморта, партрэтыст, аўтар пейзажаў, інтэр’ераў, алтарных карцін, абразоў. Да адметных асаблівасцяў творчасці жывапісца можна аднесці ўвагу да дэталяў, стараннасць прапрацоўкі фактуры, паэтызацыю паўсядзённасці. Іван Хруцкі — адзін з заўважных прадстаўнікоў стылю бідэрмеер у еўрапейскім жывапісе.
Няма на складзе
Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі (1875—1944) — сусветна вядомы мастак лірычнага і сядзібнага пейзажа і інтэр’ера, які пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну — звыш 600 твораў, што захоўваюцца ў вядомых еўрапейскіх музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях.
Няма на складзе
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам.
Няма на складзе
У гэтым выпуску — вершы і проза вядомых беларускіх аўтараў, невядомы дзённік Уладзіміра Караткевіча, інтэрв’ю і літаратуразнаўчыя артыкулы. Аўтары нумару: Уладзімір Даніленка, Віктар Карамазаў, Арсен Ліс, Вінцэсь Мудроў, Уладзімір Някляеў, Людміла Рублеўская ды іншыя.
Няма на складзе
Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. Найбольшы поспех мастацтва кнігі Беларусі прыпадае на другую палову XX стагоддзя.
Няма на складзе
Кніга ўяўляе з сябе своеасаблівы аповед пра гісторыю мастацкага жыцця Уладзіміра Церабуна. Увазе чытача прапаноўваюцца фотаздымкі знакамітых работ беларускага скульптара, усталяваных у розных гарадах Беларусі. Кніга змяшчае выявы працаў з жанраў станковай скульптуры і дробнай пластыцы, вырабаў з керамікі, а таксама жывапіс і малюнкі Уладзіміра Церабуна.