Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Палескія рабінзоны. Сын вады

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
18.60 BYN
Памер: 115x180 мм
Вага: 270 г

Purchase


ПрозаПрыгодніцкая літаратураКлясыка беларускай літаратурыПапуры, выдавецтваСэрыя "Мая беларуская кніга"Маўр Янка

Апісаньне

Палескія рабінзоны. Сын вады : аповесці / Янка Маўр. — Мінск : Папуры, 2023. — 336 с. — (Серыя «Мая беларуская кніга»).
Янка Маўр / Janka Maŭr
ISBN 978-985-15-5433-7

Янку Маўра (сапр. Іван Фёдараў, 1883—1971), які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру.

Самая папулярная аповесць Маўра “Палескія рабінзоны” напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. Героі твора Мірон і Віктар зачытваюцца кнігамі пра прыгоды і падарожжы, захапляюцца батанікай і заалогіяй, мараць пра далёкія вандроўкі і экзатычныя краіны.

Каб глыбей спазнаць родны край, хлопцы выправіліся падчас паводкі ў вандроўку на чоўне і апынуліся на бязлюдным востраве пасярод легендарнага мора Герадота. Каб выжыць, яны вучацца здабываць агонь, паляваць, ладзіць жытло, майстраваць прылады працы і гатаваць ежу. Больш за тое, сябры дапамагаюць затрымаць кантрабандыстаў.


ЗМЕСТ

Палескія рабінзоны
Сын вады


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Вешым Міхаіл
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
Падбярэзскі Дзмітрый
Зборнік прозы Дзмітрыя Падбярэзскага “Брыдкія аповяды” складаецца з апавяданняў і аповесці, напісаных у розныя гады. Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы, аднак кніга змяшчае творы, што прапаноўваюцца чытачу ўпершыню. Стылістыка кнігі рэзка вагаецца ад трэш-фэнтэзі да жорсткага рэалізму, што і прадыктавала назву кнігі.
Быкаў Васіль
«Пакахай мяне, салдацік» — пранізлівая аповесць пра каханне, якое — франтавік Быкаў ведаў гэта як ніхто іншы — не прызнае перапынкаў на вайну.