18 трэкаў / Агульны час гучання 61: 54. © 2010 Litvinovsky Music/ASCAP (USA). © 2010 Kovcheg, Minsk BYAO110015. All rights reserved.
Аб'яднаныя рэлігійнай тэматыкай кантаты Да Маці Божай (1996), Сэрца Езуса (1997), Песні на Божае Нараджэнне (1998) — нібы трыпціх, агульныя рысы якога — традыцыйныя беларускія | тэксты хрысціянскіх малітваў, у лепшым сэнсе даходлівая папулярная музычная мова, скіраваная на масавае ўспрыманне. Усе тры кантаты напісаныя на тэксты малітоўніка, складзенага і вядомым беларускім дзеячам ксяндзом Адамам Станкевічам.
ТРЭК-ЛІСТ Паглядзець
CHRISTIAN CANTATAS
for soloists, choir and orchestra
DA MACI BOŽAJ (1996)
01. Vitaj Maryja
02. Dazvol Maci
03. Matačka dobraja
04. Nie pakidaj nas, Maci
05. Vostrabramska Maci Boža
SERCA JEZUSA (1997)
06. Uvieś śviet
07. Nie pakidaj nas, Jezu
08. Serca Jezusa
PIEŚNI NA BOŽAJE NARADŽEŃNIE (1998)
09. Anioł skazaŭ pastuškam
10. Ziamla i nieba
11. U načnuju ciš
12. Naradziŭsia Chrystut — Boh
13. Pakazałaś ź nieba jasnaść
Performed by Capella SONORUS
Conductor Alexej Shut
Soloists:
Inga Kaminskaja / Larisa Sladinskaja — 02, 04
Tatiana Petrova / Natalia Trashko — 09, 11, 13
Recorded in Minsk, 1997—2000
CONSORT LESSONS (1999)
Suit for chamber orchestra
14. Ouverture
15. Sinfonia
16. Menuet
17. Passamezzo
18. Ballo
Performed by Capella SONORUS
The State Chamber Orchestra
Conductor: Peter Vandilovsky
Live in the Minsk Filharmonic Hall
March 22, 2001
ПРА ДЫСК Паглядзець
Аб'яднаныя рэлігійнай тэматыкай кантаты Да Маці Божай (1996), Сэрца Езуса (1997), Песні на Божае Нараджэнне (1998) — нібы трыпціх, агульныя рысы якога — традыцыйныя беларускія | тэксты хрысціянскіх малітваў, у лепшым сэнсе даходлівая папулярная музычная мова, скіраваная на масавае ўспрыманне. Усе тры кантаты напісаныя на тэксты малітоўніка, складзенага і вядомым беларускім дзеячам ксяндзом Адамам Станкевічам. Выданне было ажыццёўлена ў Вільні ў 1944 годзе і прысвячалася 25-годдзю існавання Віленскай Беларускай Гімназіі. Укладальнік так вызначыў мэту свайго зборніка, названага “Вучыся і маліся”: “Сціплая гэта кніжыца мае на мэце і адзначыць 25-я ўгодкі Гімназіі, а таксама дапамагчы беларускай школьнай моладзі маліцца на роднай мове”.
У гэтых проста арганізаваных вершах, якія ўяўляюць сабой самы дэмакратычны тып рэлігійнай паэзіі, глыбокі змест выяўлены ў лёгкай, натуральнай форме. Непаўторны каларыт ім надае мілагучнасць беларускай мовы, і мэтай кампазітара было стварэнне арганічнага музычнага матэрыялу, які не і зацяніў бы тэкст, а надаў бы немудрагелістаму слову эмацыйную мастацкую афарбоўку. Сам Аляксандр Літвіноўскі сказаў так: “Працуючы над музычным увасабленнем тэкстаў, я спрабаваў пісаць нібы ў той жа манеры, у якой напісаныя самі гэтыя вершаваныя малітвы. А паколькі менавіта раннекласічны стыль меў на ўвазе светлыя ідэалы, пазітыўныя вобразы, дамінаванне мажорных танальнасцяў, то я свядома арыентаваўся на яго. Да таго ж, я ўпершыню працаваў у гэтай і манеры, таму мне было цікава паспрабаваць”.
Кантата Да Маці Божай, дзякуючы сувязі з адпаведнай рытуальнай музыкай мінулага, стварала падчас яе гучання ў канцэртных залах, асабліва — у касцёлах, агульны настрой святочнасці.
Сэрца Езуса прадстаўляе ўзор урачыстага і далікатнага гучання, дзе ўзнёслая вытанчанасць адценьваецца мяккім пранікнёным лірызмам.
Прэм’ера Песень на Божае Нараджэнне адбылася ў снежні 2000 года ў касцёле Святога Роха на Залатой горцы, і а неўзабаве гэтая музыка прагучала падчас галоўнага Каляднага набажэнства ў Віцебскім касцёле Святой Варвары, нібы знамянуючы надыход ІІІ-га тысячагоддзя. Спачатку твор прызначаўся для змяшанага хору з акампанементам аргана, але, урэшце, кампазітар вырашыў стварыць версію для хору і сімфанічнага аркестра, якая і была выкананая капэлай “Sonorus” пад кіраўніцтвам Аляксея Шута. Імкнучыся выкарыстаць увесь бляск сімфанічнага гучання, аўтар зазначае: “Аркестроўку хацелася зрабіць сакавітую і ў той жа час празрыстую, максімальна яркую і звонкую. Гэта кантата мусіла быць самай яскравай і адрознівацца ад дзвюх іншых асабліва радасным гучаннем, бо яна прысвечаная цуду Божага Нараджэння”.
Сюіта для камернага аркестра Consort Lessons напісана ў 1999 годзе. Жанравыя, вобразныя і інтанацыйныя вытокі гэтага твора — у эстэтыцы еўрапейскай побытавай музычнай культуры эпохі барока. Назва “Consort Lessons” перакладаецца з ангельскай як “урокі кансорта”. Кансорты (consortium — саўдзел) з’явіліся ў Англіі на мяжы 16—17 стагоддзяў і ўяўлялі сабой супольнасці выканаўцаў на розных музычных інструментах. Consort Lessons называўся зборнік інструментальных п’ес, выдадзеных у Лондане ў 1599 г. П’есы былі напісаны рознымі аўтарамі, якія выкарыстоўвалі новыя выканаўчыя магчымасці вялікіх ансамбляў (часам да 30—40 чалавек) і стваралі розныя музычныя кампазіцыі адточанай і развітай формы.
Своеасаблівую інтэрпрэтацыю гэтая традыцыя атрымала ў творчасці Г. Персела і Г. Ф. Генделя. 3 часам аналагічныя формы музіцырвання (прыдворныя аркестравыя капэлы) распаўсюдзіліся і ў Беларусі, дасягнуўшы росквіту пры сядзібах магнатаў у 18 стагоддзі.
Наш сучаснік Аляксандр Літвіноўскі не імкнуўся стварыць простую стылізацыю даўняй арыстакратычнай музыкі. Выкарыстаўшы вытанчаныя прыёмы мінімальнага мастацтва, кампазітар, быццам праз павялічальнае шкло, разглядае ўзоры старадаўняй музычнай творчасці, ствараючы сваю арыгінальную гукавую эстэтыку. Consort Lessons складаецца з 5 частак: Ouverture, Sinfonia, Menuet, Passamezzo, Ballo. Гэта безканфліктны свет прыгожых і дасканалых ў сваёй простасці мелодый, свет яркіх і радасных вобразаў, у якім ёсць таямнічы магнетызм, у якім раствараецца пачуццё рэальнасці, праўдзівымі робяцца казкі і мроі, вяртаецца чысціня дзіцячага ўспрымання.
(Святлана Берасцень)
Трэк
"01. Vitaj Maryja" можна праслухаць ніжэй.