Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

CD Litvinovsky Alexander. Dziady

CD Litvinovsky Alexander. Dziady
6.00 руб.
Памер: 140x120 см
Вага: 110 гр.

Purchase

няма на складзе

Апісаньне

15 трэкаў / Агульны час гучання 57:45. © Litvinovsky Music / ASCAP (USA), 2013 © Kovcheg Minsk BYA0113004, 2013.

Сюіта “Дзяды” створаная Аляксандрам Літвіноўскім на аснове яго музыкі, напісанай да тэатральнага спектакля паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча.

Кампазітар дасягнуў гарманічнага і выразнага творчага сумоўя з адмысловым духам літаратурнай першакрыніцы, і таму яго музыка не толькі годна выканала сваё функцыянальнае прызначэнне ў тэатры, стаўшы найважнейшым складнікам рэжысёрскай канцэпцыі, але і выйшла за межы прыкладнога жанру.

Паяднаныя ў сюіту 15 нумароў успрымаюцца па-за сцэнічным кантэкстам як самастойны твор са сваёй унутранай драматургіяй. Тут увасобленая складаная вобразна-псіхалагічная повязь самых розных уяўленняў і рэалій, настрояў, станаў, алюзій. Прыгожая і пранізлівая музыка “Дзядоў”, укаранёная ў багатую глебу беларускіх традыцый, уражвае як эфемерны водбліск архаічных, містычных, рамантычных, трагічных матываў славутай паэмы.

(С. Берасцень)


Трэк-ліст Паглядзець






























Фрагмент трэку Mazur можна праслухаць ніжэй.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.