Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

CD Litvinovsky Alexander. Stabat Mater. Concertino-Barocco. Consort Lessons

There is no image yet
6.00 руб.
Памер: 140x120 см
Вага: 110 гр.

Purchase

няма на складзе

Апісаньне

19 трэкаў / Агульны час гучання 57:40. © Litvinovsky Music / ASCAP (USA), 2014 © Kovcheg Minsk BYA0114001, 2014.

У кантаце “Stabat Mater” і дзвюх сюітах “Concertino-Barocco” ды “Consort Lessons” сродкамі традыцыйных формаў мастацтва эпохі барока выбітны сучасны кампазітар Аляксандр Літвіноўскі стварае сваю арыгінальную гукавую эстэтыку.

“3 усіх постацяў хрысціянскага Святога пісання я вылучаю постаць Маці Божай, якая займае значнае месца ў мастацтве Сярэднявечча і Адраджэння. Мяне яна вабіць сваім дзівосным трапяткім святлом і стрыманым трагізмам. Пераствараючы вобраз Маці Божай у музыцы кантаты SТАВАТ МАТЕR, я імкнуўся праз гэтую незямную крыніцу натхнення спазнаць, раскрыць глыбіню і святасць жывых чалавечых пачуццяў. Традыцыйныя формы мастацтва эпохі барока, блізкія мне, досыць актуальныя ў цяперашнім музычным свеце, адцяняюцца кантрастамі гучання дня сённяшняга, што, спадзяюся, з разуменнем успрыме слухач”.

“Сродкамі чароўнага стылю барока і жанру старадаўняй сюіты я хацеў выявіць маё ўласнае стаўленне да свету гэтай музыкі і так стварыць п’есу, каб слухач змог адчуць, што СОNСЕRТІNО-ВАRОССО — музыка дня сучаснага”.

(Аляксандр Літвіноўскі)


“Жанравыя і вобразныя інтанацыйныя вытокі сюіты для камернага аркестра СОNSORT LESSONS — у эстэтыцы еўрапейскай побытавай музычнай культуры эпохі барока. Назва перакладаецца з ангельскай як “урокі кансорта”. Кансорты (соnsortium — саўдзел) з'явіліся ў Англіі на мяжы XVI—XVII стагоддзяў і ўяўлялі з сябе супольнасці выканаўцаў на розных музычных інструментах. Наш сучаснік Аляксандр Літвіноўскі не імкнуўся стварыць простую стылізацыю даўняй арыстакратычнай музыкі. Выкарастаўшы вытанчаныя прыёмы мінімальнага мастацтва, кампазітар, быццам праз павелічальнае шкло, разглядае ўзоры старадаўняй музычнай творчасці, ствараючы сваю арыгінальную гукавую эстэтыку”.

(С. Берасцень)


Трэк-ліст Паглядзець

Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Stabat Mater dolorosa" (1) і "Sinfonia" (2) можна ніжэй

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.